Среда, 11 февраля 2026

Спакой і надзейнасць

714

Райаддзел унутраных спраў райвыканкама неаднаразова прызнаваўся ўзорным на Брэстчыне па выніках аператыўна-службовай дзейнасці. Вызначаўся ўвесь калектыў пружанскай міліцыі, яго структурныя падраздзяленні і асобныя супрацоўнікі. І бягучы год не стаў выключэннем у гісторыі ўзнагарод: у чарговы раз за ўмелыя і прафесійныя дзеянні, ініцыятыву пры выкананні задач адзначана аддзяленне крымінальнага вышуку, якім кіруе Сяргей Беланоўскі. А сярод работнікаў Пружанскага РАУС «лепшым па прафесіі» стаў начальнік аператыўна-дзяжурнай службы Дзмітрый Дзмітрачэнка.

Фота Кацярыны МАСІК