Понедельник, 9 ноября 2026

Што пасееш, тое і пажнеш

665

Падыходзіць да лагічнага завяршэння чарговае жніво. Кожная тона зерня даецца нашым хлебаробам нялёгка, адно толькі надвор’е колькі сюрпрызаў падносіць: то задажджыць, то вецер буйны колас да зямлі нахіліць. Але не такі беларус слабы, каб схіліць галаву перад любымі цяжкасцямі і перашкодамі. Ён мнагажыльны. Судзіце самі: на адным палетку снуюць яшчэ камбайны, а на другім можна ўбачыць трактар з сеялкай. Гэта ўжо пачалася сяўба азімага рапсу, які патрэбна пакласці ў зямлю ў тэрмін з 5 па 25 жніўня.

Тэхналогію патрэбна захоў-ваць у абавязковым парадку. Ад гэтага залежыць і ўсхо-джасць, і далейшы рост культуры, і, канечне, будучы ўраджай. У нашым раёне на панядзелак бягучага тыдня пад азімы рапс узарана 6129 га глебы, што складае 90,1 % да плана, а падрыхтавана 3378 га.

Ужо, можна сказаць, традыцыйна першымі на мінулым тыдні да сяўбы прыступілі ў ААТ «Ружаны-Агра». І, як сцвяр-джае намеснік дырэктара па раслінаводстве Руслан Атулян, дадзены від сельгасработ будзе завершаны за 10-12 дзён. Бо кожны, хто задзейнічаны на сяўбе, на сваім месцы і не першы год гэтым займаецца. Напрыклад, ужо добра знаёмы нам механізатар Аляксандр Власко, з якім сустрэліся недалёка ад в. Паўлава. Яму кіраўніцтва гаспадаркі тры гады таму даверыла новы энерганасычаны трактар «Fendt», на якім трактарыст-машыніст і намотвае свае гектары на спараных колах для лепшай праходнасці. Пры плане ў 1300 га на 11 жніўня ў сельгаставарыстве ўжо засеялі 260 га. Адразу паперад сеялкі ідзе падрыхтоўка глебы пад азімую культуру, яна забяспечвае аптымальныя ўмо-вы для прарастання насення, развіццё каранёвай сістэмы і рост расліны, а таксама дапамагае кантраляваць пустазелле і захоўваць вільгаць. А апошняй у зямлі і не хапае, частыя вятры яе хутка выдзьмухваюць. Таму патрэбна як мага хутчэй завяршыць сяўбу.

Зразумела, не забылі ў ААТ «Ружаны-Агра» і пра папярэдняе ўнясенне ўгнаенняў. Калі разглядаць у тонах дзеючага рэчыва, то азоту ўнеслі 15, фосфару — 60 і калію — 156. І правільна, што ў гаспадарцы не эканомяць грошы на мінеральных угнаеннях, бо добра разумеюць, што тут пашкадуеш капейку, а на выхадзе згубіш рубель, калі не больш.

І пра насенне таксама ў сельгаставарыстве паклапаціліся. Напрыклад, абралі гібрыды азі-мага рапсу высокавытворчы «капэла» з выдатным утрыманнем масла і добрай адаптацыяй, «тэкнік» з высокім узроўнем устойлівасці да палягання, «анабэла» з добрай зімаўстойлівасцю. Тут ужо спрацавала на ўзроўні агранамічная служба ААТ «Ружаны-Агра», правялі параўнальны аналіз гатункаў, таксама ўлічылі і свае віды глебы.

Час ніколі не стаіць на месцы, а здараецца, ён вельмі ўжо хутка бяжыць. Як вось у сельскіх працаўнікоў на дадзены момант. Тут табе і жніво, і сяўба, а далей жа чакае ўборка бульбы, цукровых буракоў. Цярпення вам, паважаныя, і дабрабыту на многія гады!


Вадзім Раўнейка
Фота Алега Сідарэнкі