
На тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў прайшло выязное рабочае пасяджэнне, прысвечанае рэстаўрацыі і перспектывам далейшага развіцця аб’екта культуры.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны вынікі работ па рэстаўрацыі і кансервацыі на галоўным і ўсходнім корпусах, новыя адкрыцці археолагаў, прапановы па далейшым вывучэнні, аднаўленні і развіцці палацавага комплексу.


У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь С.А.Саракач, старшыня Пружанскага райвыканкама М.М.Грышкевіч, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама С.Б.Панасюк, прадстаўнікі рэстаўрацыйных арганізацый і іншыя зацікаўленыя.


У канструктыўным дыялогу былі вызначаны далейшыя планы па рэстаўрацыі, музеефікацыі і выкарыстанні Ружанскага палацавага комплексу.
