
30 кастрычніка 2026 года
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, Пружанскі раённы выканаўчы камітэт праводзяць у Ружанах навукова-практычную канферэнцыю «Ружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна»
Праграма канферэнцыі:
12.00 – Адкрыццё канферэнцыі. Пленарнае пасяджэнне (Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў),
15.30 – праца секцый:
- «Спадчына Ружан і ваколіц: гісторыя, архітэктура і мастацтва» (Ружанскі сельскі выканаўчы камітэт);
- «Спадчына Ружан і ваколіц: біяграфічныя даследаванні, этнаграфія і фальклор» (нядзельная школа храма св. Апосталаў Пятра і Паўла);
- «Актуальныя пытанні беларускай этналогіі і гуманітарыстыкі» (Ружанскі сельскі выканаўчы камітэт).
Падчас канферэнцыі можна будзе набыць выданні па гісторыі і культуры Беларусі, краязнаўстве, якія прадставіць крама “Акадэмкніга” (г.Мінск).
