Рэцэпт ад повара гасцінага двара «Праванс» Валерыі Бушко.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
кава,
вяршкі 70% тлустасці,
пячэнне «Саваярдзі»,
топінг,
кандытарскія ўпрыгожванні.
ПРЫГАТАВАННЕ
Усім вядома пірожнае «Тырамісу», а мы спрасцілі яго рэцэпт. Гатуем кававы раствор (проста заварваем каву, чым мацнейшай яна будзе, тым ярчэйшы атрымаецца колер). У астуджаны раствор з двух бакоў абмакваем пячэнне «Саваярдзі» і хутка выкладаем на талерку.
Узбіваем вяршкі (павінна атрымацца густая маса), загружаем іх у кандытарскі шпрыц і выціскаем на пячэнне. Паўтараем усё з другім пячэннем, хутка выкладаем яго наверх першага, выціскаем вяршкі.
Страву можна паліць топінгам і ўпрыгожыць кандытарскай пасыпкай.
Смачна есці!
