Среда, 11 ноября 2026

Работнікам “Аўтамабільнага парка № 11 г. Пружаны” ўручаны заслужаныя ўзнагароды

597

Сучасная цывілізацыя залежыць не толькі ад энергарэсурсаў. Для работы прадпрыемстваў і падтрымання жыццядзейнасці грамадства патрэбна транспартная сувязь. Многае вырашае тое, наколькі хутка будуць дастаўляцца сыравіна, адвозіцца гатовая прадукцыя, прыбываць на працу людзі. І гэта забяспечваюць аўтатранспартныя арганізацыі, работнікі якіх у нядзелю адзначалі сваё прафесійнае свята.

Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч уручае нагрудны знак «Ганаровы транспартнік» Мікалаю Міхайлюковічу.

З гэтай нагоды напрыканцы мінулага тыдня ў аўтапарку №11 прайшло ўрачыстае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Госці павіншавалі аўтамабілістаў са святам, пажадалі добрых дарог і, безумоўна, уручылі ўзнагароды лепшым работнікам.

Падкрэслім, што аўтамабільны парк г. Пружаны сёлета адзначыў 65-годдзе. Штогод магчымасці арганізацыі толькі павялічваюцца. Гэта адзначаюць і пасажыры, якія маюць магчымасць даехаць на камфартабельных аўтобусах у любы куток не толькі нашага раёна, але і далёка за яго межы. Паслугамі аўтапарка карыстаюцца і мясцовыя прадпрыемствы, якім патрэбны хуткія і якасныя грузаперавозкі.

— Калі прааналізаваць ваш удзел у эканоміцы раёна, то немагчыма вызначыць якую-небудзь галіну, што не супрацоніўчала б з вашай арганізацыяй, — падкрэсліў Міхаіл Міхайлавіч. — Лічу, што ўсе сённяшнія ўзнагароды поўнасцю заслужаны работнікамі арганізацыі і ўпэўнены, што з такімі добрымі навінамі мы пабываем у вас яшчэ не адзін раз.

Акрамя высокіх узнагарод добрую атмасферу святу надалі і энергічныя выступленні гуртоў «Землякі», «Добры настрой» і іншыя артысты пружанскай самадзейнасці.

Алег Сідарэнка. Фота аўтара