Пятница, 16 октября 2026

Рабочыя групы працягваюць маніторыць цэны ў гандлёвых аб’ектах Пружаншчыны

519

Распараджэннем старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча створаны рабочыя групы для ажыццяўлення кантролю за фарміраваннем рознічных цэн у аб’ектах гандлю Пружаншчыны. У кампетэнцыі гэтых груп — прыняцце аператыўных мер рэагавання, выпрацоўка канкрэтных дзеянняў па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ад 6 кастрычніка.

Маніорынг праводзіць начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Ірына Ліхтаровіч.

Групы па маніторынгу цэн у нашым раёне ўзначальваюць Таццяна Гаманчук — старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Ірына Ліхтаровіч — начальнік аддзела эканомікі райвыканкама, Інеса Шука — галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама, Мікалай Кудравец — старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Да слова, аналагічныя групы створаны пры кожным сельвыканкаме.

Маніторынгам ахоплены ўсе гандлёвыя прадпрыемствы, якія функцыянуюць на тэрыторыі Пружанскага раёна.

З вынікамі маніторынгу мы будзем знаёміць чытачоў газеты і наведвальнікаў сайта, сацыяльных сетак і каналаў газеты “Раённыя будні” ў Інтэрнэце.

Віктар Ільюшчанка