Среда, 14 октября 2026

Пружанец Станіслаў Брадніцкі заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскай геаграфічнай алімпіяды

370

Дзясятая Еўрапейская геаграфічная алімпіяда (EGEO-2024) прайшла ў Сербіі.

Нашы юныя географы прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі да міжнароднага інтэлектуальнага турніру, пра што гавораць іх бліскучыя вынікі.

Сярэбраны медаль EGEO-2024 заваяваў Станіслаў Брадніцкі, выпускнік 2024 года СШ № 5 г. Пружаны.

Бронза дасталася вучню СШ № 118 г. Мінска Аляксею Клімко. Абсалютным жа пераможцам EGEO-2024 стаў вучань гімназіі № 2 г. Брэста Мікалай Місіюк. Залатыя медалі таксама заваявалі вучань гімназіі № 1 г. Віцебска імя Жарэса Алфёрава Вадзім Ігнаценка і вучаніца СШ № 18 Баранавічаў Аляксандра Багданава.

За пальму першынства беларуская моладзь змагалася прыкладна з 200 прадстаўнікамі 11 краін: Расіі, Сербіі, Казахстана, Балгарыі, Румыніі, Босніі і Герцагавіны, Чэхіі, Літвы, Даніі і Славеніі. Але па асобна ўзятых пазіцыях верх атрымала менавіта якасць беларускай адукацыі.

Па інфармацыі Міністэрства адукацыі Беларусі