
Асноўная тэма — ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, сведкамі якога мы сталі 18-19 снежня мінулага года.
З працаўнікамі КУВП «Камунальнік» правёў канструктыўную гутарку намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук.
Як заўважыў Сяргей Міхайлавіч, галоўным для Кіраўніка дзяржавы з’яўляецца захаванне суверэнітэту краіны. Каб на зямлі нашых продкаў усім жылося шчасліва і прывольна. А для гэтага беларусы павінны быць заўсёды разам, у адзіным парыве будаваць светлую будучыню. Нам усё пад сілу: вытворчасць сваіх прадуктаў харчавання, развіццё турызму і ІТ-тэхналогій, моцных рэгіёнаў, удасканаленне спажывецкага рынку і многае другое. Захоўваем беражлівасць і працуем толькі на якасць.
Разуменне вектараў развіцця краіны і ўсвядомленая грамадзянская пазіцыя — залог працвітання моцнай Беларусі.
Наступны крок у сустрэчы — размова Сяргея Гука з калектывам, падчас якой на ўзроўні была ацэнена работа прадпрыемства і дадзены слушныя парады для далейшага развіцця.
Вадзім Раўнейка. Фота Руслана Басака
