Пятница, 10 апреля 2026

Паважаныя жыхары Пружанскага раёна!Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі!

599

15 сакавіка — асаблівая дата для нашай краіны. Менавіта ў гэты дзень быў прыняты Асноўны Закон нашай дзяржавы.

Канстытуцыя — гэта не проста збор законаў, гэта жывое ўвасабленне грамадзянскасці і гарант нашых правоў і свабод. Ва ўсе часы яна была і застаецца сёння тым падмуркам, на якім будавалася і будуецца далей развітое грамадства.

Наша Канстытуцыя — гэта люстэрка, у якім адлюстроўваецца ўвесь шматвяковы вопыт і дасягненні народа. Яна не толькі падводзіць вынікі мінулага, але і паказвае шлях у будучыню, вызначаючы стратэгію развіцця краіны.

Наша агульная задача — беражліва захоўваць і шанаваць тыя агульна-нацыянальныя каштоўнасці, якія закладзены ў Асноўным Законе.

Моцнага здароўя і шчасця ўсім! Сувярэннай Беларусі — міру і працвітання! Няхай гэтае дзяржаўнае свята сімвалізуе сілу нашай краіны і служыць надзейнай гарантыяй для кожнага беларуса. Поспехаў, новых здзяйсненняў, дабрабыту і згоды!


Юрый Наркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь