Суббота, 11 апреля 2026

Новы год блізка. А вы аформілі на «Раённыя будні» падпіску?

433

Стартавала падпіска на перыядычныя выданні на 2024 год.

Па-ранейшаму вы можаце аформіць яе ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі раёна і ў паштальёнаў. Таксама магчыма зрабіць падпіску БЕЗ ДАСТАЎКІ. Яна будзе каштаваць прыкладна на 2,5 рубля ў месяц танней, але забіраць газету давядзецца самім у аддзяленнях «Белпошты». Аналагічную паслугу аказвае і «Белдрук»: можна падпісацца ў кіёску і забіраць тут газету.

Заставайцеся з намі!


Кошт падпіскі на «Раённыя будні» ў першым паўгоддзі 2024 года

ЦАНА НА АДЗІН МЕСЯЦ:

— серада і субота (63949) — 14,02 руб.,

— толькі субота (63648) — 11,68 руб.,

— ільготная для пенсіянераў, шматдзетных сем’яў, інвалідаў (63294) — 13,62 руб.,

— для юрыдычных асоб, якія афармляюць падпіску для сваіх работнікаў, пенсіянераў і г.д. (639492) 17,54 руб.,

— ведамасная (64164) 18,59 руб.

Для пенсіянераў, шматдзетных сем’яў і інвалідаў дзейнічае яшчэ адзін індэкс для льготнай падпіскі (63292), па якім падпісацца на «Раённыя будні» можна ТОЛЬКІ НА КВАРТАЛ (кошт на тры месяцы — 32,65 руб.).

На адзін месяц падпіска па такім індэксе не прадугледжана.