Падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый.
На бягучым тыдні прадстаўнічая камісія зрабіла агляд прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, якія падалі заяўкі да ўдзелу ў аглядзе-конкурсе. Адзначым, што як горад, так і сельскія населеныя пункты ў гэтым годзе добра падрыхтаваліся да святаў, рознакаляровая ілюмінацыя расквеціла літаральна ўвесь раён.

У выніку ў намінацыі «Лепшая арганізацыя сельскагаспадарчай галіны» прызнаны пераможцамі з выплатай грашовай прэміі ААТ «Ружаны-Агра» (першае месца), ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» (другое месца), ААТ «Агра-Калядзічы» (трэцяе месца).

У намінацыі «Лепшае аддзяленне банка, лепшая арганізацыя прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, сувязі, энергетыкі, гандлю і сферы паслуг, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі» першае месца заняло ААТ «Пружанскі малочны камбінат», другое — ААТ «Пружанскі льнозавод», трэцяе — ДУБП «Пружанская ПМК-21».

У намінацыі «Лепшая ўстанова сацыяльнай сферы, лепшы дзяржаўны орган» месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — ДУА «Яслі-сад № 5 г. Пружаны», другое — Ружанскі сельскі выканаўчы камітэт, трэцяе — Ліноўскі сельскі выканаўчы камітэт.
У намінацыі «Лепшы суб’ект прыватнага прадпрымальніцтва» пераможцам стала індывідуальны прадпрымальнік Таццяна Хамета (магазін «Аазіс» у г.п. Шарашэва).
У намінацыі «Лепшая прыдамавая тэрыторыя аднакватэрнага (блакаванага) жылога дома (жылога памяшкання ў блакаваным жылым доме)» перамог Валянцін Салтруковіч з г. Пружаны.
Віншуем пераможцаў!
Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік
Многа фотаздымкаў — у нашым альбомах: https://vk.com/album-23306785_300603803 і https://ok.ru/budni/album/972881690760
