Сёння, 1 лютага, нашаму сайту спаўняецца сем гадоў. З гэтай нагоды прапануем вам некалькі статыстычных фактаў.
У 2016 годзе сайт газеты “Раённыя будні” наведала каля 71 тысячы чалавек. Карыстальнікі шукалі расклады руху аўтобусаў і цягнікоў, сачылі за афішамі мерапрыемстваў і каменціравалі галоўныя навіны рэгіёна.
Самай папулярнай рубрыкай, як і заўсёды, сталі “Здарэнні” (3483), крыху саступіла па папулярнасці ёй “Рэклама” (3066). У 2016 годзе рэкламу аграсядзібы “Стасіна хата” адкрывалі 1489 чалавек, а цырульняй “Саната” і сэрвісам па замене масла “LM” цікавіліся па 1000 карыстальнікаў. Нагадаем, што малы банер тэрмінам на месяц каштуе 12 рублёў, вялікі – 23 рублі. Разгледзім і іншыя варыянты супрацоўніцтва: напрыклад, прадаставім месца для вашага рэкламнага відэароліка.
Не губляюць цікавасці, як і летась, спісы вакансій ад цэнтра занятасці, якія рэгулярна публікуюцца на сайце. Кожны з іх набірае звыш тысячы праглядаў.
Шмат увагі наведвальнікі ўдзяляюць фотарэпартажам, вельмі папулярнымі сталі артыкулы і здымкі з масавых мерапрыемстваў. Шэсце да Дня Перамогі (http://www.budni.by/?p=15388), парад калясак, які прайшоў у горадзе ўпершыню (http://www.budni.by/?p=16682), і традыцыйны парад Дзедаў Марозаў (http://www.budni.by/?p=20363) сталі аднымі з самых чытаемых навін сайта. Лідарам у фотагалерыі стала фота-справаздача з конкурсу “Міс-Пружаны-2016” (http://www.budni.by/?p=15600).
Калі апісаная вышэй статыстыка была чакаемай і нікога не здзівіла, то зараз крышачку спынімся на адметных артыкулах менавіта мінулага года.
Самым чытаемым за год стаў матэрыял (хоць і апублікаваны толькі ў снежні) пра адміністратара групы “Падслухана|Пружаны” (http://www.budni.by/?p=20177). За ім па колькасці праглядаў ідзе рэпартаж пра адкрыццё храма ў вёсцы Клятное (http://www.budni.by/?p=18908). Шмат увагі пружанцаў выклікаў артыкул пра свайго земляка Андрэя Муху, які прадстаўляў нашу краіну на Паралімпійскіх гульнях, у тым ліку цікавасць выклікала і інтэрв’ю са спартсменам (http://www.budni.by/?p=18891).
Не засталіся ў баку наведвальнікі сайта і ад інфармацыі аб падазроным пакеце, які знайшлі ля райвыканкама. Навіну не толькі актыўна чыталі, але і каменціравалі (http://www.budni.by/?p=20247).
Летась упершыню наш сайт дасягнуў звыш 11 тысяч наведванняў за месяц!
Нагадваем, што мы прысутнічаем амаль ва ўсіх папулярных сацыяльных сетках:
https://vk.com/publicbudniby (3802 падпісчыкі);
https://ok.ru/budni (3423 падпісчыкі);
https://www.facebook.com/budni.by (208 падпісчыкаў);
https://twitter.com/budni_by (149 падпісчыкаў).
А вось як мы выглядаем на фоне іншых раёнаў і гарадоў вобласці:
Калі б у кожным раёне Брэсцкай вобласці жыло па 10 000 чалавек, то ў групах раённых дзяржаўных СМІ ў сацыяльных сетках было б вось па столькі чалавек:
«Раённыя будні» (Пружанскі р-н) — 740
«Маяк» (Бярозаўскі р-н) — 600
«Наш край» (Баранавіцкі р-н) — 384
«Ляхавіцкі веснік» (Ляхавіцкі р-н) — 371
«Пінскі веснік» (Пінскі р-н) — 298
«Facebook»
«Палеская праўда» (Пінскі р-н) — 94
«Навіны Камянеччыны» (Камянецкі р-н) — 72
«Івацэвіцкі веснік» (Івацэвіцкі р-н) — 47
«Брэсцкі веснік» (г.Брэст) — 44
«Раённыя будні» (Пружанскі р-н) — 39
«Twitter»
«Маяк» (Бярозаўскі р-н) — 196
«Раённыя будні» (Пружанскі р-н) — 27
«Палеская праўда» (Пінскі р-н) — 9
«Чырвоная звязда» (Іванаўскі р-н) — 8
«Заря» (Брэсцкая вобласць) — 8
«Аднакласнікі»
«Савецкае Палессе» (Ганцавіцкі р-н) — 1775
«Раённыя будні» (Пружанскі р-н) — 672
«Драгічынскі веснік» (Драгічынскі р-н) — 467
«Палеская праўда» (Пінскі р-н) — 373
«Івацэвіцкі веснік» (Івацэвіцкі р-н) — 336
Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.

