Воскресенье, 6 сентября 2026

Наша апытанне. Якімі пружанцы бачаць беларускіх жанчын і чаго жадаюць ім у Міжнародны жаночы дзень?

476

У гісторыі з‘яўлення Міжнароднага жаночага дня вялікую ролю адыграла другая Міжнародная канферэнцыя сацыялістак, якая адбылася ў Капенгагене ў 1910 годзе. Святкаваць гэты дзень прапанавала Клара Цэткін. Адной з мэт была абазначана барацьба за ўсеагульнае выбарчае права для жанчын. Прапанова атрымала аднадушную падтрымку больш за 100 жанчын з 17 краін. І вось цяпер 8 сакавіка — гэта звыклае свята, з «морам кветак», па якія з самай раніцы бягуць мужчыны, каб парадаваць сваіх любімых дзяўчат, жанчын.

У гонар гэтага цудоўнага дня мы вырашылі пацікавіцца ў жыхароў нашага горада і раёна, якімі яны бачаць нашых беларускіх дзяўчат і жанчын і што яны хацелі б ім пажадаць у Міжнародны жаночы дзень.

Аляксандр Барысюк:

— Нашы беларускія жанчыны самыя лагодныя і самыя прыгожыя. У той жа час яны вельмі знаходлівыя. У гэты цудоўны дзень я хачу ім пажадаць, каб яны былі любімымі не толькі роднымі людзьмі, але і навакольнымі, а іх жыццё было напоўнена шчасцем. Моцнага вам здароўя і міру!

Юрый Арабей:

— Хацелася б пажадаць усім нашым прадстаўніцам прыгожага полу здароўя, шчасця, сапраўднага кахання і ўсяго найлепшага. Яны ў нас самыя прыгожыя ва ўсім свеце. Мне давялося пабываць за мяжой, але дакладна магу сказаць, прыгажэй і лепш нашых беларускіх дзяўчат няма нідзе.

Дзмітрый Зеляняк:

— Жадаю, каб нашы дзяўчаты заўсёды былі ў добрым настроі, а ўсмешка не сыходзіла з твараў ніколі. Яны ў нас самыя прыгожыя, няхай такімі застаюцца і заўсёды. Жадаю моцнага кахання, бязмежнага шчасця, міру і цяпла.

Аляксей Пучынскі:

— Я хачу пажадаць нашым прыгажуням перш за ўсё здароўя, будзе яно — астатняга дасягнуць самі. Яны ж у нас не толькі самыя прыгожыя, але і працавітыя. Усяго ім найлепшага!

Андрэй Пінчук:

— Нашы дзяўчаты цудоўныя. У гэты дзень я жадаю ім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага. Жадаю, каб іх засмучалі радзей, а ўсміхаліся яны часцей. Хай мужчыны дораць ім кветкі не толькі па святах, але і без нагоды. Бо яны гэтага поўнасцю заслугоўваюць.

Са святам, нашы дарагія і любімыя прадстаўніцы прыгожага полу! Няхай ваша жыццё будзе яркім і насычаным на прыемныя моманты, а побач будзе каханы чалавек, які дапаможа справіцца з любымі ўзніклымі цяжкасцямі на вашым шляху. Жадаем вам моцнага здароўя, бязмернага шчасця і ўсяго самага найлепшага!

Меркаваннямі цікавіўся Руслан Басак.

Фота Кацярыны Масік