З 17 лістапада прыступіла да абавязкаў начальніка аддзела прымусовага выканання Пружанскага раёна Віра Мікалаеўна Кулеша.

Нарадзілася 10 красавіка 1981 года ў сяле Прыпяць Любомльскага раёна Валынскай вобласці Украіны.
Адукацыя вышэйшая, скончыла Валынскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі і атрымала кваліфікацыю «Бакалаўр біялогіі». У 2004-м годзе скончыла гэтую ж навучальную ўстанову, атрымаўшы кваліфікацыю «Біёлаг, выкладчык біялогіі».
Статус грамадзянкі Рэспублікі Беларусь атрымала ў 2019 годзе. Летась закончыла Акадэмію Кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права». З 2023 года з’яўляецца магістрантам Акадэміі кіравання па гэтай жа спецыяльнасці.
Замужам. Разам з мужам Дзянісам Антонавічам выхоўвае сыноў Дзмітрыя, Уладзіміра, Аляксандра і дачку Анастасію.
