Среда, 20 мая 2026

На мінулым тыдні наш раён наведала дэлегацыя ад Пскоўскай абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Расійскай Федэрацыі

412

Ніколі не бывае лішнім абмяняцца вопытам, даведацца аб нечым новым, расказаць аб сваіх дасягненнях. Гэта дае магчымасць не стаяць на месцы, бачыць перспектывы на будучае, укараняць новыя тэхналогіі. Сельская гаспадарка таксама патрабуе інавацый, навуковага падыходу, каб разлічваць на прыбытак і добрыя ўраджаі.
Прафсаюзны актыў з Пскоўшчыны гасцінна сустракалі з духмяным і неверагодна прыгожым караваем у гасцінічным комплексе «Мікалаеўскі» ААТ «Жураўлінае».


На наступны дзень прайшоў круглы стол на тэму: «Прафсаюзы аб’ядноўваюць рэгіёны: перадавыя ідэі і паспяховыя кейсы АПК Пскоўскай і Брэсцкай абласцей». Плённай працы ўсім пажадаў старшыня Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Аляксандр Саланевіч. Пасля чаго перад гасцямі
выступіў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч. Ён пазнаёміў з гаспадаркай, расказаў пра жыццё сельскага працаўніка і перспектывы развіцця сельгаставарыства. Не абышлося без пытанняў, на якія Аляксандр Іванавіч даў больш чым разгорнутыя адказы. Таксама слова трымала старшыня Пскоўскай абласной арганізацыі

Прафсаюза работнікаў АПК Расійскай Федэрацыі Алена Васільева.
З мэтай пераходу ад тэорыі да практыкі госці наведалі машынна-трактарны парк у аг. Клепачы. Цікавую экскурсію па тэрыторыі для дэлегатаў правёў намеснік дырэктара ААТ «Жураўлінае» па механізацыі Сяргей Дудко. Хапіла здзіўлення ў гасцей і чысцінёй, і парадкам, і зладжанай работай працаўнікоў парка. Значыць, можам, калі хочам, дамагацца рэзультату. А для «Жураўлінага» гэта ўжо норма — быць заўсёды на вышыні.
Вадзім Раўнейка

Фота Кацярыны Масік