
Узнагарода, якая найлепшым чынам падкрэслівае ўклад чалавека ў развіццё сваёй краіны, непадробнае жаданне жыць яе інтарэсамі, ісці да новых адкрыццяў дзеля працвітання роднай старонкі. Што і робіць Аляксандр Іванавіч на працягу 49 працоўных гадоў. Яго дарога — гэта насенняводства, калі цалкам аддаеш сябе рабоце над павышэннем ураджайнасці сельскагаспадарчых культур. А гэта бульба, кукуруза, зерневыя, зернебабовыя і крупяныя. Важны момант у рабоце Аляксандра Неміровіча — папулярызацыя айчыннай селекцыі, калі можаш забяспечыць сабе багаты стол і ад душы пачаставаць жаданых гасцей.
Нехта сее разумнае, а герой нашага рэпартажу — можна сказаць, вечнае. Бо хлеб на стале быў і будзе ў нас заўсёды. Таму трэба старацца, каб Беларусь самастойна дамагалася высокіх ураджаяў і забяспечвала не толькі сябе неабходнай прадукцыяй, але і дзялілася з добрымі суседзямі. Над гэтым і працуе Аляксандр Іванавіч, яго прыклад — навука іншым, як не апускаць рукі ў складаных сітуацыях, бачыць ва ўсім пазітыў, да канца даводзіць любую пачатую справу.
Адкуль бяруцца сілы ў гэтага чалавека? Ад веры ў сябе і ў тых людзей, хто працуе побач, падтрымлівае, натхняе. Гэта калегі і блізкія. Па словах Аляксандра Неміровіча, лепш знасіцца, чым заржавець. Не сядзі на месцы ні мінуты, пастаянна выпрабоўвай свае сілы ў рабоце, будзь мэтанакіраваным, прафесійна развівайся. Усё падуладна Аляксандру Іванавічу, паспеў і дом пабудаваць, і дрэўцаў насадзіць. Жыццё склалася найлепшым чынам, ніякага шкадавання аб пройдзеным шляху.
Чалавек знайшоў сваё месца пад сонцам. Гэта самае галоўнае, да чаго павінен імкнуцца кожны з нас. Быць карысным, а не карыслівым, аддаваць, а не толькі браць. Тады і свет гэты стане дабрэйшым і святлейшым.
Што і пацвярджае нядаўняя ўрачыстая цырымонія. Уручаючы медаль ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр адзначыў шматгадовую плённую працу і дасягненне высокіх паказчыкаў у сферы навукі ўзнагароджанага.
А наперадзе Аляксандра Іванавіча чакае вялікая гара нерэалізаваных магчымасцей і спраў. Жыццё працягваецца з верай у дабро і шчырасць чалавечых адносін. Пажадаем яму ўдачы ва ўсіх пачынаннях.
Вадзім Раўнейка. Фота прадастаўлена Аляксандрам Неміровічам
