Четверг, 12 ноября 2026

На гэтым тыдні ў Палацы культуры ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны павесткі чарговаму папаўненню Узброеных Сіл нашай краіны

640

Пружанскія дапрызыўнікі пасля атрымання такога дакумента станавіліся сапраўды дарослымі людзьмі, якія цяпер маюць права годна выканаць свой абавязак перад Радзімай.
Загад аб прызыве грамадзян у верасні-лістападзе бягучага года зачытаў са сцэны начальнік групы прызыву ваенкамата Андрэй Якімовіч, які пасля разам з намеснікам начальніка РАУС Сяргеем Панасюком, старшынёй раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімірам Яцкевічам, кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні СШ №1 імя ЧБВА Алегам Сапаговым і айцом Дыянісіем прыняў удзел ва ўрачыстым уручэнні павестак. Як расказаў Андрэй Ігаравіч, на гэты раз права стаць салдатамі атрымалі 86 прызыўнікоў на тэрміновую службу. Ім давядзецца асвойваць азы маладога байца ў падраздзяленнях розных відаў войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Усім будучым абаронцам Радзімы выступоўцы пажадалі ўдачы і захаваць гонар раёна і сваіх старэйшых братоў, бацькоў і дзядуль.
А святочны настрой для галоўных герояў урачыстасці стваралі пружанскія артысты.


Алег Сідарэнка (тэкст і фота)