Грамадзянін 1960 года нараджэння, пенсіянер, памёр ва ўстанове аховы здароўя 22 красавіка ў 08.10 гадзін.

Як паведамляе Пружанскі РАНС, ён быў траўмаваны падчас пажару, які адбыўся 26 сакавіка ў в. Мокрае Пружанскага раёна.
Тады гарэла кватэра двухкватэрнага жылога дома, у выніку пажару агнём была знішчана мэбля, пашкоджана ўнутранае аздабленне і маёмасць у жылым пакоі, закураны сцены і столь.
Прычына пажару высвятляецца.
Па інфармацыі Пружанскага РАНС
