Четверг, 12 ноября 2026

Моладзь — інвестыцыя ў будучыню

424

Прафсаюз — гэта рэальная падтрымка для чалавека. Магчымасць знайсці адказы на многія спрэчныя пытанні. Дадзеная арганізацыя робіць усё магчымае, каб мы адчувалі патрэбнымі ў жыцці. Для прафесійнага саюза аднолькава, каму дапамагаць: будзь ты вопытным спецыялістам ці прыйшоў на першае працоўнае месца або з’яўляешся студэнтам навучальнай установы. Для прыкладу можна прывесці работнікаў аграпрамысловага комплексу, якія рэальна адчуваюць клопат прафсаюза.

Пра гэта і многае іншае вялася гаворка на абласным форуме «Маладзёжны ПРАФактыў», які распачаў сваю работу ў бягучы чацвер на базе гасцінічнага комплексу «Мікалаеўскі» ААТ «Жураўлінае». З вітальным словам да маладых прафсаюзных актывістаў звярнуўся старшыня Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Аляксандр Саланевіч і пажадаў усім плённай працы, каб удалося пераняць нешта новае і карыснае.


Аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў абласным прафсаюзе АПК расказала галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнай і грамадскай работы Святлана Марчук. Яна адзначыла, што на Брэстчыне пастаянна вядзецца кантроль за захаваннем заканадаўства аб працы. Не ўпускаюцца з віду культурна-масавая работа, аздараўленне, турызм. Прафсаюз заўжды гатовы да абароны правоў сваіх членаў. Праяўляецца клопат не толькі аб дарослых, але і іх дзецям таксама ўдзяляецца ўвага. Адным словам, дадзеная грамадская арганізацыя — вялікая дружная сям’я, якая з радасцю прымае ў свае рады новых людзей, каб і надалей смела крочыць у будучыню, несці свет справядлівасці і дабра.
Паспрабавала моладзь сябе і ў інтэрактыўнай гульні «ПРАФ#КЕЙС: ад сітуацыі да рашэння». Ім былі прапанаваны сітуацыі, з якімі можна сутыкнуцца на працы. Патрэбна было даць слушныя адказы. У якасці экспертаў выступілі Аляксандр Саланевіч і старшыня райкама работнікаў АПК Вольга Зубкова. Не абышлося, канечне, без узнагарод і памятных падарункаў, каб
помнілася мерапрыемства і хацелася працаваць. Завяршыўся насычаны дзень музычным квізам «Прафсаюзны хіт-парад».

На наступны дзень для маладых людзей была наладжана экскурсія ў ААТ «Шані-аграпрадукт». Не трэба баяцца сельскай гаспадаркі, тут таксама можна прафесійна развівацца, разлічваць на
кар’ерны рост. У сельгаставарыствах створаны ўсе ўмовы для камфортнай працы. Прыкладам гэтага і служыць дадзенае прадпрыемства, дзе падтрымліваецца чысціня на ўсіх вытворчых аб’ектах, абнаўляецца аўтапарк, прымяняюцца сучасныя тэхналогіі, у тым ліку лічбавізацыя. З накірункамі дзейнасці ААТ «Шані-аграпрадукт» пазнаёмілі спецыялісты гаспадаркі, расказалі аб тым, што патрэбна трымаць на кантролі, каб дамагчыся грунтоўнага рэзультату, з чаго складаецца наогул поспех любога прадпрыемства. Канечне, з дружнага калектыву, калі ў кожным працаўніку бачаць чалавека з яго радасцямі і праблемамі, дапамагаюць яму і словам, і справай. Зразумела, і фінансавы складнік адыгрывае сваю ролю, наладжванне культурнага адпачынку павінна арганізоўвацца, давацца ўсебаковыя гарантыі твайго дабрабыту. Тады ўсё будзе працаваць як адладжаны механізм, людзі самі праявяць ініцыятыву на павышэнне прыбытку. І самае галоўнае, што дадзеныя словы ў ААТ «Шані-аграпрадукт» не проста гучаць, а матэрыялізуюцца, даюць магчымасць гаспадарцы развівацца і будаваць планы на далёкую перспектыву.

Маладосць натхняе на здзяйсненні, каб быць актыўным, удасканальваць свае ўменні і навыкі, прыносіць карысць людзям. Ужо зараз паказваць прыклад у працы. Тады да цябе людзі пацягнуцца і жыццё напоўніцца сэнсам і дабрынёй.


Вадзім Раўнейка

Фота Кацярыны Масік

Больше фото тут