Суббота, 12 октября 2024

Механізатар, які рухаўся на камбайне, збіў веласіпедыстку ў Пружанскім раёне

666

Як паведаміў выконваючы абавязкі намесніка начальніка РАСК Аляксандр Астрамецкі, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела былі ўзбуджаны дзве крымінальныя справы.

Ужо даўно забаронена рухацца на камбайне па дарогах агульнага карыстання з прычэпленай жняяркай, толькі па палетках. Дадзенай акалічнасцю пагрэбаваў механізатар аднаго з сельгаставарыстваў нашага раёна. У выніку дапусціў наезд на веласіпедыстку, якая рухалася ў сустрэчным накірунку.

Жанчыне былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце «небяспека для жыцця». Заўсёды трэба думаць, перш чым парушаць Правілы дарожнага руху, бо няшчасце можаш прычыніць не толькі сабе, але і другому чалавеку.

Мужчыну чакае да пяці гадоў пазбаўлення волі.