Суббота, 11 июля 2026

Матацыкліст сутыкнуўся з аўтамабілістам у Пружанах

978

ДТЗ адбылося ў чацвер, 5 снежня, у 09.55 гадзін.

Па папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы жыхар Пружанскага раёна, кіруючы матацыклам «Мінск», рухаўся па вуліцы Лазо ў Пружанах у напрамку ад вёскі Сланімцы. Паблізу кальцавой развязкі не выбраў бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля «BYD Yuan», які рухаўся наперадзе і якім кіраваў 43-гадовы мясцовы жыхар. Ён ажыццяўляў манеўр левага павароту, у выніку чаго здзейсніў з сутыкненне з матацыклістам.

У выніку здарэння матацыкліст шпіталізаваны. Праводзіцца праверка.

Кіруючы транспартным сродкам, вадзіцелям неабходна быць асабліва ўважлівымі і выбіраць бяспечную хуткасць руху, бяспечную дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, і бяспечны бакавы інтэрвал.

Па інфармацыі Telegram-канала КРЕПОСТЬ