На тэлеканале «Беларусь 1» вечарам у мінулую пятніцу выйшаў чацвёрты выпуск тэлекастыстынгаў новага сезону шоу «ФАКТОР.BY».
Убачыць у ім можна было выступленне з песняй «Фантазёр» таленавітага самадзейнага спевака – масажыста з санаторыя «Ружанскі» Юрыя Слінкі. Як прызнаўся Юрый, паўдзельнічаць у праекце марыў даўно. Вельмі верыць, што яму ўдасца знайсці сваё каханне і стаць вядомым спеваком.
І рэалізаваць гэтыя мары ён паспрабуе ў трэніровачным лагеры праекта. Усё таму, што Дзяніс Клявер, Стас Ярушын і Уладзімір Громаў сказалі Юрыю «да»!
Радуемся за вядомага ў Пружанскім раёне спевака, трымаем кулачкі і сочым разам за эфірамі «ФАКТОР.BY» кожную пятніцу ў 20.45 на «Беларусь 1».
Дарэчы, летась Юрый Слінка стаў удзельнікам шоу Андрэя Малахава «Песні ад усёй душы», а пра спевака на старонках «Раённых будняў» пісаў наш карэспандэнт – чытаць тут.
Уладзіслаў Шпарла