Пружанскі малочны камбінат прыступіў да выпуску малака ў поліэтыленавых пакетах ёмістасцю 1 літр.
Пакуль гэтую смачную прадукцыю можна набыць у фірменных магазінах «Верас» і ў гандлёвых кропках прадуктаў РГП «КобрынБакалея».
У перспектыве малако з’явіцца і ў іншых аб’ектах гандлю райцэнтра, а таксама Брэсцкай вобласці.