Пятница, 10 апреля 2026

Людзі на першым плане

404

Згодна заканадаўства, дэпутаты рэгулярна даюць справаздачу аб сваёй дзейнасці перад парламентам і выбаршчыкамі.
І гэта важна, бо кожны з нас павінен ведаць, на чым будавалася іх работа. Чаго дасягнулі за гэты час? Якім аспектам дзейнасці ўдзялялі больш увагі? На гэтыя пытанні з задавальненнем згадзіўся адказаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Юрый Наркевіч.

— Юрый Іосіфавіч, на чым будавалася работа ў выбарчай акрузе?

Я ўважліва сачу за станам спраў у рэгіёне: кожны раз, прыязджаючы ў Пружанскі або Бярозаўскі раён, я абавязкова наведваю арганізыцыі, прадпрыемствы і таварыствы, аналізую сацыяльна-эканамічную сітуацыю і на аснове атрыманай інфармацыі ўношу прапановы па ўдасканаленні заканадаўства. Хацелася б адзначыць, што за два гады працы ў акрузе, мне ўдалося пазнаёміцца з амаль усімі прадпрыемствамі дзвюх раёнаў.

— Не на апошнім месцы звароты грамадзян і сустрэчы з працоўнымі калектывамі?

Бясспрэчна. Мы заўсёды павінны быць даступны для людзей, дадзеная работа фарміруе ў насельніцтва пэўную думку аб уладзе, кіраўніках і ў цэлым аб краіне. На мой погляд, прамыя тэлефонныя лініі і прыёмы грамадзян — важнейшы элемент зваротнай сувязі, якая дазваляе скарэкціраваць большасць недахопаў у рабоце. За справаздачны перыяд праведзена 16 асабістых прыёмаў грамадзян і
13 прамых тэлефонных ліній, разгледжана 37 зваротаў. Кожнае пытанне вырашалася дзякуючы канструктыўнаму супрацоўніцтву з мясцовымі органамі ўлады.

Больш за 50 сустрэч адбылося з працоўнымі калектывамі, у ходзе іх даводзіў да выбаршчыкаў актуальную інфармацыю аб дзяржаўнай палітыцы, прынятых законах. Расказваў насельніцтву аб падыходах у рашэнні пытанняў, якія паступалі падчас прыёмаў грамадзян. Заўсёды прыемна сустракацца з працаўнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, пры гэтым адсочваў розныя этапы работ — пасяўную, уборку. Прынеслі карысць і гутаркі з актывамі Ліноўскага, Ружанскага і Шарашэўскага сельвыканкамаў, падчас якіх разглядаліся надзённыя пытанні, вырашаліся праблемы. А галоўная задача для мяне — вывучыць праз глыбокі аналіз праблемы акругі ў цэлым, выпрацаваць прапановы, якія знойдуць сваё адлюстраванне ў адпаведных рэгіянальных мерапрыемствах.

— Цэны ў гандлі таксама кантралююцца?

Маніторынг цэн — важная работа дэпутата, якая праводзіцца на сістэмнай аснове. За справаздачны перыяд я наведаў гандлёвыя аб’екты розных відаў уласнасці Пружанскага раёна.

— Ці ўдаецца, Юрый Іосіфавіч, сумяшчаць асабістае жыццё з грамадскім?

Сіл яшчэ хапае на ўсё. Таму па максімуме стараюся прымаць удзел у мерапрыемствах. У ліку беларускай парламенцкай дэлегацыі прымаў удзел у Міжнародным патрыятычным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня», прысвечаным захаванню і абароне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. З задавальненнем выходжу на рэспубліканскія і раённыя суботнікі. Актыўны ўдзельнік такіх дабрачынных акцый, як «Нашы дзеці», «Ёлка жаданняў», «Ад усёй душы».

— Ці было месца для зносін з маладым пакаленнем?

Супрацоўніцтва праходзіла праз Маладзёжны савет. Гэта, дарэчы, вельмі важная частка маёй работы. Незалежна ад узросту, мы павінны ведаць, што ў нашай краіне ўсё асноўваецца на прынцыпах законнасці, вяршэнства права, дэмакратычнасці, калегіяльнасці, галоснасці свабоднага абмеркавання і прыняцця рашэнняў. Таксама сустракаўся з маладзёжным актывам ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей», з членамі Маладзёжнага савета пры Пружанскім раённым Савеце дэпутатаў. Не забываў таксама і пра ўстановы адукацыі, стараўся данесці да юнакоў і дзяўчат усю важнасць навучання і выхавання ў далейшым іх жыцці, пры выбары прафесіі, стварэнні сям’і.


— Дзякуй Вам, Юрый Іосіфавіч, за размову. Спадзяёмся, што разам мы зможам яшчэ больш умацаваць пазіцыі Беларусі на міжнароднай арэне і пакажам свету, што беларусы — народ незалежны, працавіты і гасцінны.


Гутарыў Вадзім Раўнейка

Фота Кацярыны Масік