Суббота, 14 ноября 2026

Лукашэнка зацвердзіў бюджэт Беларусі на 2025 год

238

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год”. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Закон аб бюджэце распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі з улікам эканамічнай сітуацыі, якая складваецца.

Даходы рэспубліканскага бюджэту на 2025 год прагназуюцца ў памеры Br45,8 млрд. Захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў – значную іх частку складуць расходы на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамог, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў.

БЕЛТА