Среда, 15 июля 2026

Лукашэнка працуе на паўднёвых рубяжах Беларусі

89

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў другой палавіне дня ўжо знаходзіцца на паўднёвай граніцы Беларусі. Гэту інфармацыю БЕЛТА пацвердзілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.

Традыцыйна ў ходзе рабочых паездак Аляксандр Лукашэнка ўдзяляе ўвагу і сацыяльна-эканамічнаму развіццю тэрыторый у цэлым, і сітуацыі на канкрэтных прадпрыемствах у прыватнасці.

Сёння ў полі зроку кіраўніка дзяржавы — у тым ліку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната па вытворчасці калійных угнаенняў.

БЕЛТА