Понедельник, 9 декабря 2024

Лукашэнка павіншаваў ФПБ са 120-годдзем прафсаюзнага руху краіны

20

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі са 120-годдзем прафсаюзнага руху краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«З пачатку мінулага стагоддзя прафесійныя саюзы няспынна стаяць на абароне правоў і інтарэсаў чалавека працы. Салідарнасць, справядлівасць, імкненне працаваць разам на карысць краіны — гэтыя прынцыпы заўсёды былі і застаюцца асновай вашай работы», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што эстафету па вырашэнні надзённых пытанняў працоўных прыняла на сучасным этапе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. «Асноўваючыся на балансе традыцый і навацый, па-сапраўднаму народнае аб’яднанне паспяхова садзейнічае развіццю сацыяльнага партнёрства паміж дзяржавай, работнікамі і наймальнікамі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Залогам прызнанага аўтарытэту ФПБ сталі актыўны ўдзел у нарматворчай дзейнасці, эфектыўны кантроль за выкананнем працоўнага заканадаўства, адстойванне інтарэсаў Беларусі на пляцоўках Міжнароднай арганізацыі працы, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, новых здзяйсненняў і перамог.

БЕЛТА