Важную прафілактычную работу, каб папярэдзіць распаўсюджанне вірусных інфекцый, праводзіць камунальная служба.
Як расказаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Пружанскага КУВП «Камунальнік» Віталь Казлоў, на працягу апошніх тыдняў «генеральная ўборка» праводзіцца ў пад’ездах жылых дамоў, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства. «Згодна з распрацаваным рэгламентам санапрацоўкі месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных дамах, перыядычна брыгады камунальшчыкаў дэзынфіцыруюць «Полідэзам» канструкцыі, да якіх датыкаюцца людзі: падлогу, поручні, дзвярныя ручкі, панэлі дамафонаў», — удакладніў Віталь Ігаравіч.

А ўноч з 17 на 18 красавіка будзе праведзена планавая папераджальная дэзапрацоўка і гарадскіх вуліц. Спецтэхніка, запраўленая мыйнымі сродкамі, якія ўтрымліваюць актыўныя рэчывы і валодаюць дэзынфіцыруючымі якасцямі, апрацавала дарогі з асфальтавым пакрыццём і тратуары.
Марына Вакульская.
Фота аўтара.
