Суббота, 18 апреля 2026

Канікулы — час для выхавання патрыятызму. Старшакласнікі СШ №1 імя ЧБВА пабывалі на экскурсіях у ваенкамаце, музеях РАУС і РАНС

1 298

Магчымасць не толькі адпачыць, але і пашырыць свой кругагляд падчас зімніх канікулаў стварылі ў СШ №1 імя ЧБВА.

У рамках патрыятычнага выхавання і з мэтай прафарыентацыі для вучняў старэйшых класаў былі арганізаваны маштабныя экскурсіі. Як расказвае выкладчык дапрызыўнай падрыхтоўкі А.Б.Сапагоў, яны атрымаліся відовішчнымі і насычанымі.

У раённым ваенным камісарыяце школьнікам прадэманстравалі прэзентацыйныя фільмы пра навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць афіцэраў для Узброеных Сіл, расказалі пра ўмовы паступлення і асаблівасці навучання, дзяржаўнае забеспячэнне курсантаў і гарантыі працаўладкавання. Школьнікі таксама пабывалі ў музеях райаддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, атрымалі карысную інфармацыю пра навучанне ў спецыялізаваных адукацыйных установах, азнаёміліся з падрыхтоўкай выратавальнікаў.

На здымках: падчас экскурсіі ў ваенкамат.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік