У нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі, які быў афіцыйна ўстаноўлены ў 1993 годзе.


талля Кунахавец вызначаюць утрыманне азоту ў раслінах.
Сапраўды, на сённяшні дзень без грунтоўных ведаў нават цяжка ўявіць развіццё любой галіны эканомікі. Усюды патрэбны навуковы падыход, тады можна разлічваць і на станоўчы вынік. У тым ліку і ў сельскай гаспадарцы. Хлеб вырошчваецца цяпер з укараненнем сучасных тэхналогій, апрабіруюцца новыя гатункі той жа бульбы, праводзіцца вытворчасць арыгінальнага і элітнага насеннага матэрыялу, саджанцаў і пладовых культур. Адным словам, без навукі ні кроку. Пра гэта добра ведаюць у РУП «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі».
Калектыў прадпрыемства з 74 чалавек на чале з дырэктарам Уладзімірам Цімошчанкам з года ў год аказвае садзейнічанне гаспадаркам па ўзробліванні сельгаскультур, выкарыстанні ўгнаенняў і сродкаў абароны раслін. На палетках станцыі праводзяцца семінары па пытаннях насенняводства, агратэхніцы і абароне раслін. Вось тут і праяўляецца прафесіяналізм работнікаў, якія працуюць толькі на вынік, робяць усё на сумленне, без боязі ідуць да новых адкрыццяў. А ў будучым…
Садаводы і надалей будуць радаваць сакавітымі і смачнымі яблыкамі беларускай селекцыі «алеся», «антонаўка», «беларускае салодкае», «чараўніца», «поспех» і многімі іншымі. Таксама будзе праводзіцца інтрадукцыя новых гатункаў і іх раяніраванне.

малодшы навуковы супрацоўнік Ірына Шыхарава.
У бягучым годзе мяркуецца прадставіць да рэалізацыі насенны матэрыял высокіх рэпрадукцый азімага ячменю «буслік», азімай пшаніцы «маркіза», яравога ячменю «куфаль», гароху пасяўнога «юбілейны» і г.д. На дадзены момант прадпрыемства рэалізуе зернебабовыя і крупяныя культуры, азімыя і яравыя зерневыя.
Першы сёлетні квартал — час для продажу бульбы высокіх рэпрадукцый «уладар», «брыз», «скарб», «нара», «першацвет». Дарэчы, доследная станцыя займаецца выро-шчваннем другога хлеба ў тым ліку і ў прабірках, некаторыя гатункі якога прывозяцца штогод з Уладзікаўказа. Навінка — «інаватар». Ён пасля паскоранага замарожвання выкарыстоўваецца толькі для прыгатавання бульбы-фры.
Што да кормавытворчасці, то супрацоўнікі прадпрыемства нават займаюцца распрацоўкай дабавак у рацыён карпа, у прыватнасці, засухаўстойлівых чумізы і італьянскага проса.
Не за доўгім часам распачнецца будаўніцтва завода па атрыманні насення кукурузы гатунку беларускай селекцыі «вівален». Ужо прайшло ўзгадненне з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. І Брэстчына, у першую чаргу, можа разлічваць на багатыя ўраджаі «царыцы палёў».
Канечне, гэта сухая статыстыка. Але за ёй стаіць шчырая праца людзей, якія з навукай на ты. Яны дакладна ведаюць, што без захавання нават простых тэхналогій дамагчыся рэзультату немагчыма. Дык няхай ім ва ўсім спадарожнічае ўдача!
Вадзім Раўнейка
Фота Кацярыны Масік
