Среда, 15 июля 2026

Ганарымся калегам!

623

Журналісты «раёнкі» не толькі радуюцца дасягненням герояў сваіх артыкулаў, але і самі ўдзельнічаюць у разнастайных конкурсах. І таксама дабіваюцца перамог.

Вось і зноў мы атрымалі добрую навіну. Сакратарыят Беларускага саюза журналістаў падвёў вынікі чарговага этапу Рэспубліканскага творчага конкурсу маладых журналістаў «Дэбют-23» па дзевяці намінацыях.

Лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Лепшы вядучы мультымедыйных праграм новых медыя» стаў загадчык аддзела вэб-інфармацыі газеты «Раённыя будні» Уладзіслаў Шпарла.

Наогул, Улад стаў адзіным прадстаўніком Брэстчыны сярод пераможцаў рэспубліканскага этапу конкурсу і адным з нямногіх журналістаў, якія працуюць у раённым друку.

Шчыра віншуем калегу з такім значным поспехам!