Як паведаміў начальнік ДЭУ-25 Уладзімір Пунько, у сувязі з частковым разбурэннем пешаходнага моста на вул.Пушкіна было прынята рашэнне пачаць на ім рамонтныя работы раней.

Таму да аднаўлення канструкцыі напачатку красавіка прыступілі работнікі рамонтна-моставага ўпраўлення РУП «Брэстаўтадар».
Па словах Уладзіміра Іванавіча, прынята рашэнне поўнасцю замяніць элементы пешаходнага моста, былымі застануцца толькі апоры, якія дадаткова ўмацуюцца. Пасля будуць укладзены новыя пліты і ўсталявана металічная агароджа. Зразумела, што рамонтныя работы створаць пэўныя нязручнасці для пешаходаў. Але напачатку лета рух будзе поўнасцю адноўлены.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік
