У мінулую нядзелю ў нашым горадзе прайшоў першы школьны кірмаш з паказам мадэляў школьнай формы, у якім бралі ўдзел вучні розных устаноў адукацыі Пружанскага раёна.
На мерапрыемстве былі прадстаўлены камплекты адзення спартыўнага і дзелавога стылю для хлопчыкаў і дзяўчынак розных узростаў. Пастаўшчыкамі школьнай формы з’яўляюцца такія фірмы, як «Калінка», «Эліз», «Славянка», «Mark Formelle» і іншыя.

Нагадаем, што наступны школьны кірмаш пройдзе ў Пружанах 18 жніўня.

Руслан Басак
Фота аўтара
Фотаальбомы глядзіце тут: https://vk.com/album-23306785_303718028 і https://ok.ru/budni/album/982114533000
