На мінулым тыдні на сайце раённай газеты мы змясцілі фотаздымак кантэйнернай пляцоўкі, якая знаходзіцца каля гаражнага кааператыва ў раёне вуліцы 8 Сакавіка.

Тады гэтае месца нагадвала міні-звалку (што бачна на здымку ўверсе). Столькі тут было навалена смецця з зямельных надзелаў, якія размешчаны непадалёк, нехта міма кантэйнера шпурнуў і пакеты с бытавымі адходамі. Каб прыбраць гэта ўсё, работнікам камунальнай службы трэба было прыслаць на «месца здарэння» не аднаго рабочага. Але служба адрэагавала на крытыку аператыўна, уся звалка была вывезена, кантэйнеры цяпер парожнія. У гэтым мы ўпэўніліся, калі ў панядзелак, 21 лістапада, зноў тут пабывалі (здымак ўнізе).

Але… усё пачынаеца нанова. Тут жа знайшліся паборнікі чысціні на ўласным агародзе — і каля кантэйнераў зноў з’явілася куча пустазелля. Чаму, дарэчы, яго нельга скласці на самім участку ў кампостную яму, каб перапрэла, і было б па вясне добрае ўгнаенне?
Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара і Уладзіслава Шпарлы
