
Нарадзіўся Дзмітрый Міхайлавіч 1 красавіка 1985 года ў вёсцы Арэпічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 2002 г. скончыў 11 класаў Крыўлянскай сярэдняй школы. Пасля вучыўся ва УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Тэлекамунікацыйныя сістэмы (эксплуатацыя)», па сканчэнні якой яму была прысвоена кваліфікацыя «Інжынер. Спецыяліст па кіраванні».
Да назначэння на Пружаншчыну займаў такую ж пасаду ў Бярозаўскім раёне.
Жанаты, разам з жонкай Марынай Аляксандраўнай выхоўваюць дачку Ганну і сына Рамана, навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Пружаны».
