Вторник, 21 апреля 2026

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Юрый Наркевіч правядзе «прамую лінію» і прыём грамадзян

214

«Прамая тэлефонная лінія» і выязны прыём грамадзян, якія правядзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Юрый Наркевіч, адбудуцца ў чацвер, 4 ліпеня.

З 11.00 да 12.00 гадзін Юрый Наркевіч правядзе «прамую тэлефонную лінію» па нумары 64-5-44.

З 12.00 да 13.00 гадзін адбудзецца выязны асабісты прыём грамадзян у Мокраўскім сельскім выканаўчым камітэце.

Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца 2 ліпеня, з 8.00 да 13.00 гадзін, па тэлефоне 64-5-36.