
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!
9 мая – гэта асаблівы дзень, гэта магчымасць выказаць словы падзякі тым, хто падарыў нам свабоду і незалежнасць, хто самааддана здабываў Вялікую перамогу на франтах вайны. Гэта дзень бязмежнай радасці і гонару нашага народа за подзвіг слаўнага пакалення сапраўдных герояў. Мы назаўжды захаваем у нашых сэрцах памяць аб іх мужнасці, вернасці абавязку і любові да сваёй Радзімы.
Беларускі народ, як ніхто іншы, ведае цану міру і па-над усё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны. Мы захоўваем у сэрцах не толькі мужнасць, гераізм, адвагу воінаў і працаўнікоў тылу, але і горыч страт ваеннага ліхалецця.
Дарагія ветэраны і паважаныя працаўнікі тылу, мы гаворым вам шчыры дзякуй за наша шчаслівае мірнае жыццё, мы бязмежна ганарымся кожным з вас і ад усёй душы жадаем моцнага здароўя і добрых сіл на доўгія гады!
У гэты святочны дзень жадаем усім дабрабыту і яснага, мірнага неба над галавой.
Юрый Наркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
