Пятница, 12 июня 2026

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму ахвяры махляроў — пенсіянеры?

546

Часцей за ўсё розныя падманшчыкі дзейнічаюць менавіта ў дачыненні да пенсіянераў, няўжо з гадамі меншае розуму?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар
міліцыі Сяргей Уродніч:

— Сапраўды, пры аналізе падобных злачынстваў можна прыйсці да высновы, што пераважная большасць ахвяраў махляроў — пенсіянеры. Аднак не па той прычыне, што была агучана.
Першая падстава — сумы падману. Маладзейшыя таксама часта трапляюць у поле зроку зламыснікаў, але сумы іх страт параўнальна невялікія. Таму не ўсе звяртаюцца да праваахоўнікаў. У пенсіянераў ёсць зберажэнні, нярэдка даволі значныя, таму ў падобных навінах старэйшыя грамадзяне больш згадваюцца. А па-другое, махляры выкарыстоўваюць тры «працуючыя» схемы, распрацаваныя спецыяльна супраць пенсіянераў:

— слабое веданне інтэрнэт-магчымасцей, з-за чаго многае адразу ўспрымаецца «на веру»;
— ізаляцыя і адзіноцтва, калі дзеці рэдка тэлефануюць да састарэлых бацькоў, з-за чаго яны не ведаюць навін пра сваіх родных;
— фінансавая ўразлівасць, па прычыне якой людзі, якія атрымліваюць толькі пенсію, ахвотна ідуць на прапановы па павелічэнні даходаў.