Воскресенье, 3 ноября 2024

Вытокі-2024

Унікальную выставу «Традыцыйнае беларускае ткацтва: скарбы пружанскіх куфраў» можна наведаць у «Пружанскім палацыку»

Унікальную выставу «Традыцыйнае беларускае ткацтва: скарбы пружанскіх куфраў» можна наведаць у «Пружанскім палацыку»

«Традыцыйнае беларускае ткацтва: скарбы пружанскіх куфраў». Такую назву мае выстава, якая пачала працу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» 6 чэрвеня, падчас спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі». Яна арганізавана ў трэндзе асноўнай стылістыкі фестывалю — узораў традыцыйнага беларускага ткацтва, якія сталі крыніцай натхнення для арт-праектаў рэспубліканскага мерапрыемства. Трэба адзначыць, што такая тэматыка была абрана нездарма. Ткацтва з’яўляецца адным з самых старажытных заняткаў нашых продкаў. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася, перадавалася з пакалення ў пакаленне. У гэтым дэкаратыўным мастацтве адлюстравалася векавая гісторыя народа, яго майстэрства і густ. На Пружаншчыне захавалася шмат арыгінальных прыкладаў традыцыйнай культуры. Іх асаблівасць у п
Першыя аматарскія спаборніцтвы па скейце і трукавым самакаце прайшлі на пляцоўцы новага скейт-парка ў Пружанах (+фота)

Першыя аматарскія спаборніцтвы па скейце і трукавым самакаце прайшлі на пляцоўцы новага скейт-парка ў Пружанах (+фота)

Зусім нядаўна ў нашым горадзе з’явілася цудоўная сучасная пляцоўка для занятку самакатным спортам і скейтбордынгам. Нагадаем, што яна была ўрачыста адкрыта ў першы тыдзень чэрвеня падчас спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі». За прайшоўшы месяц спартыўны напрамак стаў яшчэ больш папулярным у дзяцей і падлеткаў. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца колькасць людзей розных узростаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі скейт-парку кожны дзень, з раніцы да вечара. Такое адчуванне, што выкананне «фігур вышэйшага пілатажу» на самакаце і скейтбордзе ў Пружанах можа канкурыраваць па папулярнасці нават з футболам і хакеем! У першых спаборніцтвах па скейце і самакатынгу, арганізатарамі якіх выступіў РФСК «Мухавец», прынялі ўдзел 25 чалавек. А сярод гледачоў і балельшчыкаў былі тыя, хто таксама за
Спартыўна-гістарычны квэст

Спартыўна-гістарычны квэст

То можна атрымаць каштоўныя падарункі, у чым пераканаліся ўдзельнікі спартыўна-гістарычнага квэсту, які прайшоў на вуліцах нашага райцэнтра на другі дзень фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу». Арганізатары культурна-спартыўнага свята анансавалі шмат навінак сёлетняга мерапрыемства, сярод якіх было праведзена і гэтае выпрабаванне. Дагэтуль пастаянныя ўдзельнікі «вытокаўскага» фестывалю — Беларуская алімпійская акадэмія — практыкавалі тэарэтычныя семінары і лекцыі з удзелам знакамітых спартсменаў. Такія сустрэчы з гутаркамі праходзілі і летась у Глубокім, Баранавічах. На 2024 год, калі быў абраны для правядзення свята толькі адзін горад Пружаны, як зазначыла старшыня БАА Наталля Апанчук, было вырашана таксама разнастаіць фармат, насыціць яго больш рухавымі выпрабаваннямі і, відавочна,
Беларускія алімпійцы і ветэраны беларускага футбола згулялі матч на «Вытоках». Хто аказаўся мацнейшым? (+фота)

Беларускія алімпійцы і ветэраны беларускага футбола згулялі матч на «Вытоках». Хто аказаўся мацнейшым? (+фота)

У рамках фестывалю «Вытокі» ў Пружанах адбыўся футбольны матч паміж камандамі беларускіх алімпійцаў і ветэранаў беларускага футбола. У фармаце пяць на пяць на футбольнай пляцоўцы сапернічалі каманды, якія складаліся з вядомых беларускіх спартсменаў мінулага і цяперашняга пакаленняў. Вядома, гэтая падзея не засталася без увагі мноства людзей. Гэта і не дзіўна, удзел у гульні прымалі спартсмены, якія былі вядомы не толькі беларускім аматарам спорту, але і спартыўным балельшчыкам з усяго свету. У складзе беларускіх алімпійцаў былі пераможцы Алімпіяды-2008 у Пекіне і сярэбраныя прызёры Алімпіяды-2012 у Лондане ў веславанні на байдарках і каноэ Андрэй і Аляксандр Багдановічы. Абараняў вароты каманды алімпійцаў бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа, беларуск
Россып зорак і Алімпійскі квэст: трэці дзень фестывалю «Вытокі» ў Пружанах у адным рэпартажы (+многа фота)

Россып зорак і Алімпійскі квэст: трэці дзень фестывалю «Вытокі» ў Пружанах у адным рэпартажы (+многа фота)

У трэці, апошні дзень правядзення спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі» гарадскі парк «прачнуўся» задоўга да пачатку афіцыйнага старту мерапрыемстваў. Аднаўляліся пасля ночы лакацыі, выстаўляліся вітрыны з прадукцыяй вытворцаў знакамітых беларускіх брэндаў. Асаблівую ўвагу прыцягвалі гандлёвыя палаткі з прадукцыяй пад маркай «Мерч Першага», спартыўнага адзення IRОS, Пружанскага малочнага камбіната, Пружанскага райспажыўтаварыства, ААТ «Жураўлінае», ААТ «Ружаны-Агра» і многіх-многіх іншых. Цікавымі былі лакацыі Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа і іншых устаноў адукацыі Брэстчыны. Тут жа ў парку, ды і на стадыёне, можна было адведаць узбекскі плоў, шашлыкі, усялякія бургеры з хот-догамі, стравы беларускай кухні, выпіць кавы
Інтэрактыўная пастаноўка па гогалеўскіх матывах з дэманстрацыяй калекцый адзення айчынных брэндаў завяршыла другі дзень «Вытокаў» у Пружанах (+многа фота)

Інтэрактыўная пастаноўка па гогалеўскіх матывах з дэманстрацыяй калекцый адзення айчынных брэндаў завяршыла другі дзень «Вытокаў» у Пружанах (+многа фота)

Фінальнай падзеяй другога дня спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі» стала інтэрактыўная тэатральная пастаноўка «Выдно пана па чоботах», якая прайшла на галоўнай сцэне свята. Арганізавала відовішча мастацкая галерэя «АртХаос», якая з’яўляецца саарганізатарам «вытокаўскіх» мерапрыемстваў. Спектакль паводле гогалеўскага «Рэвізора» быў насычаны элементамі беларускіх абрадаў, дапоўнены прэзентацыяй калекцый адзення ад беларускіх дызайнераў і вытворцаў. Асноўную частку пастаноўкі паказалі гледачам акцёры сталічнага Тэатра юнага гледача. Дзея разгарнулася ў правінцыйным гарадку Пружаны, куды прыехаў… модны крытык. Такому госцю кіраўніцтва і жыхары горада вырашылі паказаць сваю прыхільнасць да сучасных трэндаў моды, уразіць яго сваімі ведамі. Што ўсё-такі выдатна атрымалася, ды настольк
Падарунак ад НАК на «Вытокі»: у Пружанах урачыста адкрылі новы скейт-ролер парк (+многа фота)

Падарунак ад НАК на «Вытокі»: у Пружанах урачыста адкрылі новы скейт-ролер парк (+многа фота)

У бягучым годзе юбілейны 20-ы спартыўна-культурны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу», які праводзіць Нацыянальны алімпійскі камітэт, было вырашана правесці ў пашыраным фармаце. Для чаго быў абраны адзін горад у Беларусі, і ім сталі Пружаны. Але сёлетнія змены закранулі не толькі спосаб правядзення свята, але і падыходы арганізатараў. У прыватнасці, у рамках падрыхтоўкі фестывальнай пляцоўкі райцэнтру ад НАК быў падораны шматпрофільны скейт-ролер парк, цырымонія адкрыцця якога прайшла на другі святочны дзень. Мерапрыемства сабрала тысячы гледачоў. Сярод іх былі не толькі жыхары нашага горада і раёна, Брэсцкай вобласці: на аўтамабільных стаянках занялі месцы легкавікі і аўтобусы амаль з усіх рэгіёнаў Беларусі. Таму адкрыццё стала адной з маштабных падзей фестывалю. І гэта тычылася не
Ганаровыя госці «Вытокаў» ацанілі спартыўны патэнцыял Пружан (+многа фота)

Ганаровыя госці «Вытокаў» ацанілі спартыўны патэнцыял Пружан (+многа фота)

Крыху больш за 20 гадоў таму ў нашым райцэнтры прайшлі рэспубліканскія «Дажынкі-2003». Горад падчас падрыхтоўкі да свята-кірмашу хлебаробаў змяніўся кардынальна. У выніку дата стала своеасаблівым мясцовым адлікам часу: пружанцы сталі выкарыстоўваць у размовах абазначэнні «да Дажынак» і «пасля Дажынак». Сёлета ж можна смела сцвярджаць, што «дажынкаўская» эпоха мяняецца на «вытокаўскую», хутчэй за ўсё, цяпер будуць выкарыстоўвацца новыя абазначэнні — да ці пасля «Вытокаў». І здарыцца гэта менавіта па той жа прычыне — новага вітка добраўпарадкавання нашага горада падчас падрыхтоўкі да рэспубліканскага спартыўна-культурнага свята. Сёлета змяненні ў Пружанах адбыліся не такія кардынальныя, як два дзесяцігоддзі таму, але таксама ўнушальныя. Прыцягальнасць іх у тым, што райцэнтр зн
Гісторыка-патрыятычны лагер размяшчаецца ў гэтыя дні ў гарадскім парку Пружан

Гісторыка-патрыятычны лагер размяшчаецца ў гэтыя дні ў гарадскім парку Пружан

Каля 50 вучняў задзейнічаны ў абласным вучэбна-палявым зборы «Расцім патрыётаў: ад традыцый да сучаснасці». У зборах таксама бяруць удзел выхаванцы ваенна-гістарычнага клуба «Грэнада» з г. Слоніма Гродзенскай вобласці. 6 чэрвеня лагер наведалі і азнаёміліся з яго работай старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка, высокія госці спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу». Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік Больш фота глядзіце тут: https://vk.com/album-23306785_302969448 і https://ok.ru/budni/album/979734712200
«Вытокі-2024» у Пружанах! Чым здзіўляў першы дзень маштабнага спартыўна-культурнага фестывалю

«Вытокі-2024» у Пружанах! Чым здзіўляў першы дзень маштабнага спартыўна-культурнага фестывалю

Чатыры гады таму Нацыянальны алімпійскі камітэт запусціў свой новы праект пад назвай «Вытокі». Старт фестывалю быў дадзены ў 2021 годзе ў г. Барысаў, які за гэты час стаў самай папулярнай падзеяй у жыцці рэгіёнаў. За тры гады свайго існавання аб гісторыка-культурнай спадчыне райцэнтраў, мясцовых традыцыях, гастранамічных перавагах, таленавітай моладзі і рэгіянальных брэндах даведаліся тысячы гасцей свята з усёй Беларусі. Ён настолькі спадабаўся ўдзельнікам і гледачам, што арганізатарам прыйшлося перагледзець канцэпцыю мерапрыемства і зрабіць яго ў больш пашыраным фармаце. Разам са спецыялістамі ў галіне турызму і прадстаўнікамі іншых СМІ раніцай 6 чэрвеня мы адправіліся ў г.п. Ружаны. Каб адчуць усю прыгажосць Пружанскага краю, яго гісторыю і культуру, арганізатары падрыхтавалі для
В Пружанах стартует ХХ спортивно-культурный фестиваль «Вытокі»

В Пружанах стартует ХХ спортивно-культурный фестиваль «Вытокі»

В Пружанах стартует ХХ спортивно-культурный фестиваль "Вытокi", сообщает БЕЛТА. Как рассказали в НОК, праздник начнется с республиканской туристической акции "Вандруй! Адчуй! Натхняйся!", в ходе которой для всех предварительно зарегистрированных желающих предусмотрено бесплатное посещение объектов, раскрывающих туристический потенциал Пружанского района.Сегодня для специалистов представителей СМИ, пройдет презентация маршрута "Жемчужина Пружанского края".  Состоится также панельная дискуссия и презентация книги по гастротуризму. В их ходе специалисты обсудят роль историко-культурного наследия в развитии туризма, включая традиции белорусской кухни. Свою работу начнет и выставка-презентация Национальной академии наук. На протяжении трех дней фестиваля жители и гости Пружан см
Якія мерапрыемствы могуць перш за ўсё зацікавіць жыхароў і гасцей горада на «Вытоках»?

Якія мерапрыемствы могуць перш за ўсё зацікавіць жыхароў і гасцей горада на «Вытоках»?

6 чэрвеня ў 18.00, стадыён «Мухавец» — мастацкі інтэрактыў «стАРТ» у стылі беларускіх «посцілак». Аўтэнтычныя экзэмпляры «посцілак» прадставяць публіцы ў ДУК «Музей-сядзіба «Пружанскі палацык», а размаляваць прапануюць новы скейт-парк — падарунак гораду ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. 7 чэрвеня ў 19.00, стадыён «Мухавец» — цырымонія адкрыцця спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокi. Крок да Алiмпу». Падчас адкрыцця прадэманструюць магчымасці скейт-пляцоўкі — скейт-ролер-шоу і трукі сусветнага ўзроўню ад удзельнікаў Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнаў і прызёраў Расіі па скейтбордынгу. 8 чэрвеня ў 13.00, стадыён «Мухавец» — алімпійскі квэст на больш чым 25 спартыўных пляцоўках пры ўдзеле знакамітых спартсменаў. Новыя прызы! За першае месца — сма
ААТ «Пружанскі малочны камбінат» запрашае наведаць лакацыю прадпрыемства на фестывалі «Вытокі»!

ААТ «Пружанскі малочны камбінат» запрашае наведаць лакацыю прадпрыемства на фестывалі «Вытокі»!

Лакацыя будзе працаваць 7 і 8 чэрвеня ў гарадскім парку, побач з дзіцячай пляцоўкай. Вас сустрэнуць з гульнявымі інтэрактывамі, здзівіць шоу мыльных бурбалак, уразіць пеннае шоу, танцавальны флэшмоб, будзе мноства прыемных сюрпрызаў! У зоне фудкорта правядуць вялікую колькасць майстар-класаў па прыгатаванні страў з выкарыстаннем прадукцыі, якую вырабляе Пружанскі малочны камбінат. І, канечне, усё можна будзе прадэгуставаць! Набыць прадукцыю Пружанскага малочнага камбіната можна будзе падчас выязнога гандлю на працягу ўсяго фестывалю, 6-8 чэрвеня! А яшчэ гасцей свята пачастуюць мяккім марожаным, у тым ліку навінкай — шакаладным. Чакаем вас!
Фестиваль «Вытокi» пройдет 6-8 июня в Пружанах

Фестиваль «Вытокi» пройдет 6-8 июня в Пружанах

Спортивно-культурный фестиваль "Вытокi" пройдет с 6 по 8 июня в Пружанах, сообщили в пресс-службе НОК. Праздник с момента основания в 2021 году состоится в 20-й раз. В этом году он пройдет только в одном городе - в новом расширенном формате и станет еще ярче, насыщеннее и интереснее. "У гостей фестиваля будет больше времени для знакомства с историческим и культурным наследием города с 590-летней историей, народными промыслами, родными брендами и известными людьми этого интересного уголка Беларуси", - рассказали организаторы. Стартует праздник с республиканской туристической акции "Вандруй! Адчуй! Натхняйся!": по предварительной регистрации (на сайтах www.vytoki.by, www.belarustourism.by, по e-mail belbrandaudit@gmail.com или ссылке) 6 и 7 июня предусмотрено бесплатное посещение