Воскресенье, 16 августа 2026

Сельское хозяйство

«Дажынкі» в Брестской области пройдут 5 сентября

«Дажынкі» в Брестской области пройдут 5 сентября

Актуально, Новости, Сельское хозяйство
В Брестской области региональный фестиваль-ярмарку тружеников села "Дажынкі" планируют провести 5 сентября. Об этом сообщил председатель Брестского облисполкома Петр Пархомчик, передает корреспондент БЕЛТА. "Людей нужно мотивировать на хороший труд. К "Дажынкам" нужно решить все задачи, - сказал Петр Пархомчик. - Мы выбирали разные сроки. Слышал мнения людей после "Дажынак" в 2024 и 2025 годах, что неудобно в холодную погоду отмечать праздник. Поэтому утвердили дату - это будет 5 сентября". Петр Пархомчик отметил, что на Брестчине к началу осени рассчитывают убрать зерновые культуры. "У нас сегодня достаточно техники. Мы в этом году уже приобрели 97 комбайнов "Гомсельмаш". Семь-восемь еще на подходе, в ближайшее время их получим. Все зерносушильные комплексы подготовлены. Каких-
Маладосць у працы

Маладосць у працы

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт
Што робіць чалавека высакародным? Шчырасць у адносінах да людзей, калі нават у думках не можаш дапусціць падману і абыякавасці. Калі гатовы заўсёды аказаць дапамогу і словам, і справай. А яшчэ не лішнім будзе клопат аб усім жывым на зямлі, калі адчуваеш боль зламанай галінкі і сарванай кветачкі. Аспектаў можна пералічыць вялікую колькасць, але ні ў якім разе не трэба забываць пра працу, якой жыве чалавек. Адданая, сумленная, шчырая і толькі на карысць сабе і Радзіме. І прывучацца да яе патрэбна з маленства. Дапамагаць матулі з бацькам, потым прымаць удзел у грамадскім жыцці, быць актыўным удзельнікам розных акцый. Карысным будзе паспрабаваць свае сілы і ў сельскай гаспадарцы, каб адчуць еднасць з роднай зямлёй і вясковымі працаўнікамі. Гэтую магчымасць штогод дае студатрадаўскі рух
Даеш першае месца

Даеш першае месца

Актуально, Новости, Сельское хозяйство
Заўсёды патрэбна імкнуцца да вышынь. Ставіць перад сабой мэту і ісці да яе. Старацца ажыццяўляць задуманае. Інакш жыццё губляе сэнс, няма той іскрынкі, якая дае запал на новыя здзяйсненні. Калі нават адну мінуту не хочацца губляць упустую, кожны дзень напоўнены сэнсам. Калі ты ўпэўнены, што ідзеш у правільным кірунку і ніхто цябе са сцяжынкі абранай не прымусіць саступіць. Чалавекам, які знайшоў сябе, сваю сям’ю, любімую працу, можна смела лічыць вадзіцеля з ААТ «Айчына-Агра» Дзяніса Мартынюка. Для яго жыццё — дарога, якая і прывяла ў чарговы раз да перамогі на жніве. На мінулай уборцы Дзяніс першым у раёне перавёз тысячу тон зерня. А ўжо сёлета паднатужыўся і ўзяў першым паказчык у вобласці! З дадзенай нагоды і прымаў на гэтым тыдні віншаванні з кветкамі і падарункамі. — Быць п
«Лічба» як складнік станоўчага выніку

«Лічба» як складнік станоўчага выніку

Актуально, Новости, Сельское хозяйство
Намеснік дырэктара па раслінаводстве Павел Чэчка пільна сочыць за ўсімі паказчыкамі, якія ў выніку прывядуцьда годнага ўраджаю-2026. Наша краіна, імкнучыся да сучасных тэхналогій, актыўна выкарыстоўвае інавацыі ў аграрным сектары, пашыраючы яго магчымасці. І Прэзідэнт дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не раз акцэнтаваў увагу на тым, што земляробам ёсць чым ганарыцца, але работу сельска-гаспадарчай галіны патрэбна зрабіць больш устойлівай, а яе развіццё — прагрэсіўным. Каб выканаць дадзенае даручэнне, у Беларусі ўкараняецца інфармацыйна-аналітычная сістэма «Лічбавая платформа дакладнага земляробства», якая была апрабавана ў гаспадарках краіны ў 2025 годзе і сёлета працягвае пашырацца. Якія перавагі мае гэтая інфармацыйная тэхналогія, прапануем разгледзець на прыкладзе ААТ «Жураўлінае».
Нашы льнаводы стартавалі!

Нашы льнаводы стартавалі!

Актуально, Новости, Сельское хозяйство
Чым адметная наша сінявокая краіна, чым заваблівае гасцей, якія незабыўныя ўражанні пакідае? А вазьміце хаця б вялікую колькасць азёр, якія адбіваюць у блакітнай вадзе прыгожае неба з хмурынкамі! Чаго толькі вартыя васількі, пра якія яшчэ пісаў слаўны беларускі паэт Максім Багдановіч, асацыіруючы іх з сімвалам роднай старонкі! І льняныя палеткі, якія падчас цвіцення нагадваюць неабсяжнае мора, што пераліваецца хвалямі, прымушаюць кожнага беларуса ганарыцца сваім краем, яго непаўторнасцю. Пра «паўночны шоўк» могуць гадзінамі гаварыць на Пружанскім ільнозаводзе, дзе дадзеная культура і ёсць асноўная сыравіна для перапрацоўкі. Асабліва ганарыцца напрацоўкамі прадпрыемства яго дырэктар Мікалай Жогал. Ён, як ніхто, бачыць перспектыву яго развіцця. І цяпер, як і шмат гадоў таму,
Первый водитель-тысячник области — из Пружанского района!

Первый водитель-тысячник области — из Пружанского района!

Актуально, Новости, Сельское хозяйство
Первый водитель-тысячник на перевозке зерна от комбайнов определился сегодня, 6 июля, в Брестской области. Им стал работник ОАО «Отечество-Агро» Пружанского района Денис Мартынюк, пишет sb.by. В хозяйстве сделали всё необходимое, чтобы вырастить хороший урожай. Погода особо не благоприятствовала, но полновесные рейсы и первый водитель-тысячник на отвозке урожая подтверждают, что аграрии ОАО «Отечество-Агро» постарались. Денис Мартынюк работает на автомобиле МАЗ. На уборке хлеба он далеко не новичок. Не единожды поднимался на хлеборобский пьедестал. Так, 5 лет назад в областном соревновании за достижение высоких показателей на уборке урожая среди старших комбайнеров и комбайнеров семейный экипаж Мартынюков занял второе место. На сцену областных «Дажынак-2021» в Логишине Пинского рай
На базе ОАО «Шени-агропродукт» прошел семинар-совещание, посвященный предупреждению производственного травматизма в организациях агропромышленного комплекса во время уборочной кампании 2026 года

На базе ОАО «Шени-агропродукт» прошел семинар-совещание, посвященный предупреждению производственного травматизма в организациях агропромышленного комплекса во время уборочной кампании 2026 года

Актуально, Новости, Официально, Сельское хозяйство
На гэтым свеце чалавек жыве адзін раз. Іншага не дадзена нікому. Таму трэба берагчы гэтую неацэнную магчымасць, не падвяргаць небяспецы. Гэта датычыцца як знаходжання дома, так і падчас выканання работ на працоўным месцы. І сельская гаспадарка — адна з траўманебяспечных галін эканомікі, асабліва ў гарачую пару сяўбы і ўборкі. Тады як пазбегнуць няшчасных выпадкаў? Гэтаму і быў прысвечаны рэспубліканскі семінар-нарада на тэму «Папярэджанне вытворчага траўматызму ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу падчас правядзення ўборачнай кампаніі зерневых культур у 2026 годзе». Практычная частка мерапрыемства была наладжана на базе ААТ «Шані-аграпрадукт», дзе дадзенаму пытанню надаецца вельмі пільная ўвага, і не перыядычна, а на пастаяннай аснове. Першая лакацыя — машынны двор сельгас
Бяспека на першым плане

Бяспека на першым плане

Актуально, Новости, Сельское хозяйство
Бяспечнае жніво магчыма, калі няўхільна выконваюцца ўсе патрабаванні аховы працы. Гэта тычыцца кожнага з працаўнікоў. І не важна, кім ты працуеш. Абавязкова патрэбна прытрымлівацца ісціны: тваё здароўе ў тваіх руках. Ты сам, у першую чаргу, адказваеш за рабочае месца, за тое, як прытрымліваешся ўскладзеных абавязкаў, як адносішся да працоўнай дысцыпліны. Выключэнняў тут няма. Пільнай увагі патрабуе ў тым ліку пажарная бяспека, бо агонь ніколі не даруе нават самых малых памылак і пралікаў, асабліва падчас уборачнай кампаніі. Пра гэта і гаварылася на семінары, які быў арганізаваны на мінулым тыдні раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях на базе механізаванага двара «Клепачы» ААТ «Жураўлінае». Вітаў прадстаўнікоў РАНС, спецыялістаў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні
Самый удобный огуречник: расскажем про ленивый способ вырастить зелёный овощ

Самый удобный огуречник: расскажем про ленивый способ вырастить зелёный овощ

Актуально, Новости, Сельское хозяйство
Когда заходит речь о выращивании огурцов, в памяти многих всплывает идиллическая картина: могучие плети, стелющиеся по земле, укрытые резными листьями, и груды хрустящих плодов, которые только и успевай собирать. В этом образе есть своя правда и ностальгия. Однако давайте посмотрим на ситуацию трезво, без излишней сентиментальности. Те времена, когда огород был царством одного-двух видов культур, безвозвратно ушли. Сегодняшний дачник – это экспериментатор, желающий разместить на своих шести сотках и томаты пяти сортов, и капризную пекинскую капусту, и базилик с руколой. В этих условиях метод выращивания огурцов в расстил, доставшийся нам от бабушек, не подходит. Он требует пространства, которое сейчас на вес золота. Именно поэтому переход на шпалерную технологию – это не дань моде,
«Смачна есці!» нават у полі

«Смачна есці!» нават у полі

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт
Калі хочаш, каб працаўнік прыкладаў усе намаганні для дасягнення рэзультату, тады абавязкова паклапаціся аб ім. Спытай пра здароўе, сям’ю, не лішнім будзе пацікавіцца і настроем, бо ад яго залежыць многае. Фінансавае становішча таксама не на апошнім месцы. Адным словам, складнікаў шмат. Сярод іх і забеспячэнне працаўнікоў гарачымі і смачнымі абедамі, нават вячэрамі, калі маецца такая неабходнасць. Асабліва ў сельскай гаспадарцы, калі распачынаюцца палявыя работы і нельга губляць ні мінуты. На пастаянным кантролі трымаецца дадзенае пытанне ў ААТ «Жураўлінае». Кіраўніцтва сельгаставарыства не лічыць грошы, а робіць усё для таго, каб ніхто на пусты страўнік не працаваў, не думаў аб скарынцы хлеба. Пры гэтым, для сваіх працаўнікоў, якія заняты сяўбой, нарыхтоўкай кармоў, уборкай, устал
Хімпраполка дзеля толку

Хімпраполка дзеля толку

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт
Яшчэ на памяці той час, калі праполкай цукровых буракоў, капусты, морквы і іншых сельскагаспадарчых культур займаліся ўручную. Работа ішла марудна, з высокай затратай фізічных сіл. А праз невялікі прамежак часу ўсё патрэбна было пачынаць нанова, бо пустазелле хутка падымалася, асабліва калі праходзілі спорныя дажджы. Цяпер жа рукам сельскага працаўніка вялікая палёгка, бо праполка праводзіцца хімічнымі прэпаратамі (гербіцыдамі). І эфектыўна, і тэхналагічна, толькі патрэбна прытрымлівацца ўсіх нормаў. Як расказаў аграном па абароне раслін Яўгеній Ляўчук з ААТ «Ліноўскае» карэспандэнтам «раёнкі», у дажджлівае надвор’е праполка хімпрэпаратамі не праводзіцца, калі выгляне сонейка, то патрэбна яшчэ пачакаць 1-2 гадзіны і тады прыступаць да работы. Спякота (калі на слупку тэрмометра боль
Вучыцца працаваць таксама трэба

Вучыцца працаваць таксама трэба

Актуально, Новости, Сельское хозяйство, Фотофакт
Праца робіць высакародным любога чалавека. Яна кожнаму дае магчымасць праявіць усе свае таленты, папоўніць рады сумленных грамадзян сваёй краіны. А вось прывучацца прыносіць карысць сабе і людзям трэба калі не з самага дзяцінства. Спачатку прыкладам служаць бацькі, потым падключаецца школа, а ў падлеткавым узросце ўжо і сам вырашаеш паспрабаваць свае сілы ў нейкай справе. Размова ідзе пра студатрады, у якія штогод заклікае раённая арганізацыя ГА «БРСМ». Бягучы год не стаў выключэннем. Адметна, што падлеткі праяўляюць непадробнае жаданне хоць на некаторы час уліцца ў слаўныя рады працаўнікоў, у тым ліку і сельскіх работнікаў, і праявіць сябе. Сярод першых навучэнцы СШ № 3 г. Пружаны. Гасцінна сустрэлі ў гэтую сераду дзевяць васьмікласнікаў у ААТ «Айчына-Агра». Дарэчы, студатрад в
Шчырыя словы працавітым людзям

Шчырыя словы працавітым людзям

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт
Хто кожны дзень, у любое надвор’е, з самай раніцы і да позняга вечара праводзіць на малочнатаварных фермах і комплексах? Хто клапоціцца аб тым, каб малако было смачным, каб каровы былі заўсёды дагледжаныя, давалі здаровае патомства, укладае душу, цяпло сваіх рук, часцінку сэрца ў любімую работу? Канечне, гэта нашы паважаныя жывёлаводы! Менавіта ім было прысвечана мерапрыемства, якое наладзілі на мінулым тыдні на базе санаторыя «Ружанскі». Тут ушаноўвалі пераможцаў штогадовага раённага спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Пружанскага раёна за 2025 год. Гэтае дзейства стала прызнаннем працоўных заслуг людзей, якія ў меншай ступені думаюць пра сябе, а больш увагі ўдзяляюць працы, не баяцца цяжкасце
Пакуль раса…

Пакуль раса…

Актуально, Новости, Сельское хозяйство
Некалі так і касілі: з самага ранку нашы дзяды і бацькі дружна выходзілі на нарыхтоўку кармоў для свойскай жывёлы. Работа была цяжкай, але вельмі неабходнай. Час ідзе, але ў жывёлагадоўлі і зараз без якаснага корму карова малака многа не дасць. Таму гаспадаркі раёна актыўна прыступілі да першага ўкосу, які павінны скончыць на працягу дзесяці дзён. План для Пружаншчыны па ўборцы траў — 26 тыс. га. На 29 мая ўжо маем 51212 тон сенажу, у працэнтных суадносінах гэта 14,9%. У ліку першых пачалі нарыхтоўку травы для жывёлагадоўлі ў ААТ «Велікасельскае Агра», план па ўборцы першага ўкосу — 1300 га. У гаспадарцы самыя вялікія надоі малака на карову ў раёне, у тым ліку дзякуючы збалансаванаму харчаванню жывёлы, калі нават і думкі не дапускаецца аб няякасным кармленні, выключаюцца лю
Счастье в маленьком сыночке и уютном уголочке

Счастье в маленьком сыночке и уютном уголочке

Актуально, Новости, Профессия, Ружанские мотивы, Сельское хозяйство
У каждого в жизни свое счастье. В семье Цатуровых из Ружан оно — тихое и скромное, то, которое читается во взгляде друг друга, а еще агукает в кроватке. Они ценят жизнь, делают друг другу приятные сюрпризы, активно проводят досуг и просто наслаждаются каждым прожитым днем. Наверное, судьба им была встретиться на пружанской земле. Они познакомились, когда Екатерина приехала из Гродно на практику в ОАО «Пружанский райагросервис», где на то время работал Антон. Общаясь, молодая пара поняла, что не может жить друг без друга.После окончания Гродненского государственного аграрногоуниверситета девушка твердо для себя решила, что хочет вернуться в Пружанский район. По счастливой случайности именно в Ружанах было одно свободное место, поэтому ни страха, ни сомнений не было—нужно было ехать.