Медсестра из Ружан освоила технику цумами канзаши и сама создает игрушки и предметы интерьера
Навучыцца можна амаль што ўсяму», — пераканана жыхарка Ружан Кацярына Каляда. І з гэтым складана не згадзіцца, калі яна сама з’яўляецца яскравым таму прыкладам.
—Варта прызнаць, мяне заўсёды цікавілі дэкаратыўна-прыкладная творчасць, арганізацыя культурна-масавых мерапрыемстваў, — расказвае дзяўчына пра тое, як знайшла сабе хобі. — Я і ў школе актывісткай была.
Атрымаўшы школьны атэстат, Каця нават паступала ў Белдзяржуніверсітэт культуры і мастацтваў, але абітурыентцы не хапіла ўсяго двух балаў, каб аказацца ў ліку студэнтаў установы. Што рабіць далей у такім выпадку, было загадзя абмеркавана з бацькамі: калі не культарганізатар, значыць — медык, як бацькі.
І толькі падчас дэкрэтнага водпуску Кацярыне ўсё-такі ўдалося памяняць «кваліфікацыю»: спачатку стала займацца падзелкамі, а





