Среда, 11 ноября 2026

Рэцэпты на Біс

Рэцэпты на Біс: паштэт дамашні

Рэцэпты на Біс: паштэт дамашні

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад пашпартыста Ружанскага сельвыканкама Таццяны Кульбы. Такі паштэт можна не толькі выкарыстоўваць для бутэрбродаў, але і есці з макаронамі, начыняць ім блінчыкі. Адным словам, ужываць, як больш за ўсё падабаецца. Інгрэдыенты печань свіная — 1,5 кг сала — 3 кг мяса — 1 кг яйкі — 8 штук цыбуля пасераваная — 1 кг соль, перац — на смак. Прыгатаванне Сырыя сала, мяса і свіную пячонку перакруціць праз мясарубку. У атрыманы фарш дадаць пасераваную цыбулю і прыправы. Усё перамяшаць і раскласці ў паўлітровыя слоікі. Каб пры награванні паштэт «не вылез», запаўняць іх трэба максімум да плечыкаў. Павінна атрымацца каля 15 паўлітровых слоікаў. Запоўненыя слоікі паставіць у халодную духоўку на ячныя крупы. Гатаваць пры тэмпературы 180 градусаў каля гадзіны. Пасля тушэння слоікі заката
Рэцэпты на Біс: шакаладны торт

Рэцэпты на Біс: шакаладны торт

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад медыцынскай сястры Юліі Лазоўскай. Просты ў прыгатаванні, але вельмі смачны! ІНГРЭДЫЕНТЫ Для цеста: мука — 2 шклянкі, малако — 1 шклянка, кіпень — 1 шклянка, цукар — 2 шклянкі, яйкі — 2 штукі, какава — 6 ст.л., алей — 1/3 шклянкі, сода — 0,5 ч.л., разрыхляльнік цеста — 1,5 ч.л., ванілін — 1,5 ч.л. Для крэму: смятана — 200 гр, згушчанае малако — 1 банка. ПРЫГАТАВАННЕ Усе інгрэдыенты для цеста змяшаць, кіпень дадаць апошнім. Цеста атрымаецца вадкім. Выпякаць у духавой шафе каля 40 мінут пры тэмпературы 180 градусаў. Ахалоджаны бісквіт разрэзаць на два каржы і змазаць крэмам. Крэм гатуецца таксама проста: з дапамогай блэндара ўзбіць смятану і згушчанае малако, можна дадаць фрукты. Смачна есці!

Рэцэпты на Біс: салата “Новы смак”

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад работніка паштовай сувязі Святланы Рысцік. ІНГРЭДЫЕНТЫ пекінская капуста — 1 невялікі качан, кансерваваны зялёны гарошак — 5-6 ст. л., памідор — 1 штука, вяндліна або вэнджаная курыная грудка — 200 гр, цвёрды сыр — 100 гр, соль, маянэз. ПРЫГАТАВАННЕ Пекінскую капусту памыць, абсушыць, дробна нашаткаваць. Памідор нарэзаць невялікімі кавалачкамі, як звычайна для салатаў з агародніны. Вяндліну нарэзаць саломкай. Скласці ў салат-ніцу капусту, памідор, вяндліну і дадаць кансерваваны гарошак і нарэзаны дробнымі кубікамі сыр. Усё разам змяшаць і заправіць маянэзам, соль — на смак. Смачна есці! *Паважаныя чытачы! Калі ў вас ёсць рэцэпты прыгатавання арыгінальных і карысных для здароўя страў, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары 9-15-02.
Рэцэпты на Біс: страва з авакада

Рэцэпты на Біс: страва з авакада

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад музычнага кіраўніка цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Алёны Каўганка. ІНГРЭДЫЕНТЫ авакада — 2 штукі, тварог — 100 гр, яйка — 1 штука, морква — 1 штука, соевы соус або соль, маянэз. Яйка і моркву адварыць, разам з пачышчаным авакада пацерці на тарку сярэдняй дробнасці. Дадаць тварог (калі магчыма, узбіць блэндарам) і заправіць маянэзам. Замест солі я дадаю соевы соус. Атрымліваецца апетытная «маса», якую можна намазаць на грэнкі або пакласці ў тарталеткі. Таксама можна раўнамерным слоем намазаць на тонкі лаваш, скруціць у трубачку і парэзаць на кавалачкі. Смачна есці!
Рэцэпты на Біс: курыца ў барбекю-соусе

Рэцэпты на Біс: курыца ў барбекю-соусе

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад правізара-рэцэптара Пружанскай ЦРА №7 Вольгі Велісевіч. Люблю гэты рэцэпт за тое, што над курыцай, якая па ім гатуецца, не трэба стаяць: дадаў неабходнае, перамяшаў і чакай! ІНГРЭДЫЕНТЫ курыныя бёдры — 8 штук, цыбуліна сярэдняя — 1 штука, перац чорны молаты — на смак, белае сухое віно — 75 мл, соевы соус — 75 мл, таматная паста — 2 ст. лыжкі, імбір сухі молаты — 0,5 ч. лыжкі, гарчыца —1 ч. лыжка, цукар — 1 ст. лыжка, часнок — 2 зубчыкі. Дробна парэзаць цыбулю, змяшаць з бёдрамі і перцам. Не саліць. Выкласці ў форму. Паставіць у разагрэтую да 200 градусаў духоўку на 30 мінут. Пакуль бёдры запякаюцца, гатуем соус. Часнок пацерці на дробную тарку, змяшаць з усімі астатнімі інгрэдыентамі. Па заканчэнні першых 30 мінут да бёдраў дадаём соус, адпраўляем у духоўку яшчэ
Рэцэпты на Біс: аладкі “З добрай раніцай”

Рэцэпты на Біс: аладкі “З добрай раніцай”

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад інспектара раённай энергаінспекцыі Надзеі Кныш. Мае дзеці вельмі любяць снедаць дражджавымі аладкамі, але вазіцца з дражджамі па раніцах вельмі доўга. Аднак я знайшла выдатны варыянт і карыстаюся ім ужо даўно. Інгрэдыенты: халоднае малако — 250 мл, свежыя дрожджы — 10 гр, цукар — 3 ст. лыжкі (можна менш, але мае ўсе любяць салодкія аладкі), ванільны цукар (можна без яго), соль — чвэрць чайнай лыжкі, яйка — 1 шт., алей — 1 ст. лыжка, мука — 280 гр. Дрожджы расцерці з цукрам, уліць малако, перамяшаць, дадаць астатнія складнікі, добра змяшаць, шчыльна накрыць харчовай плёнкай або поліэтыленавым пакетам і паставіць на ноч у халадзільнік. Раніцай цеста перамяшаць і пасмажыць аладкі, як звычайна, на алеі. Можна есці з любым варэннем або са смятанай

Рэцэпты на Біс: торт “Напалеон”

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад вучаніцы СШ №3 Анастасіі Пуцык. Па гэтым рэцэпце гатавала яшчэ мая прабабуля. Інгрэдыенты: Цеста: яйка — 1 шт, жаўток —1 шт, сметанковае масла — 1 сталовая лыжка, смятана — 1 шклянка (стакан), цукар — 1 шклянка (стакан), ванілін, сода — 0,5 чайнай лыжкі, соль — 0,5 чайнай лыжкі, мука — столькі, каб атрымалася цеста як на пельмені. Крэм: смятана — 2,5 шклянкі, цукар — 2 шклянкі, ванілін. Прыгатаванне: Цеста замясіць. Падзяліць на 18-20 частак. Кожную частку раскатаць як мага танчэй. Надаць форму круга і кожны корж выпечы ў духоўцы. На каржы нанесці крэм (яго неабходна добра ўзбіць). Адзін корж пакінуць для ўпрыгожвання, дробна яго пакрышыць. Праз гадзіну паставіць на торт нешта цяжкае — груз на 10-12 гадзін. Пасля таго, як торт набярэцца, падраўняць краі. Звер

Рэцэпты на Біс: салата “Запасное выйсце”

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад хормайстра эстраднай студыі «Меладзін» Карыны Шаманавай. Адметнасць гэтай смачнай салаты ў тым, што яе можна прыгатаваць з рэшткаў прадуктаў, якія засталіся ад асноўных страў. Інгрэдыенты: Курыныя грудкі (вараныя), яблык (пачышчаны), вараная морква, звараная ў мундзіры бульба, цыбуля (папярэдне прамарынаваная ў воцаце з вадой), варанае яйка, сыр, маянэз. Прыгатаванне: Усё раскласці слаямі, на кожны з іх нанесці тонкую сетку з маянэзу. Па колькасці інгрэдыентаў: іх трэба браць столькі, каб кожны слой закрываў папярэдні. Гэта не тычыцца толькі цыбулі, яе можна дадаць менш (як хто любіць). Пажадана на ноч салату пакінуць у халадзільніку, тады яна будзе асабліва апетытнай. Смачна есці!

Рэцэпты на Біс: яблычна-гарбузовы пірог

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад пенсіянеркі Ганны Антонаўны Літвіновіч. Інгрэдыенты: Гарбуз — 400 гр, яблык — 1 шт, цукар — 250 гр, яйкі — 4 шт, дробка солі, мука — 400 гр, разрыхляльнік — 2 чайныя лыжкі, карыца — 1 чайная лыжка, ванілін — 1 пачак, алей — 150 гр. Прыгатаванне: Гарбуз і яблык здрабіць блэндарам або пацерці на дробнай тарцы, змяшаць. А далей усё гатуецца вельмі проста: трэба дадаць усе інгрэдыенты ў тым парадку, як адзначана вышэй, кожны раз перамешваючы. Цеста выліць на гарачую бляху (ці ёмістасць для запякання) і паставіць у гарачую духавую шафу. Запякаць 40-45 мінут. Смачна есці!

Рэцэпты на Біс: лодачкі з сюрпрызам

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад Таццяны Радзівончык, мамы двух маленькіх дзетак. Па сутнасці, гэта тыя ж катлеты, толькі з ледзь змененым складам прадуктаў і спосабам прыгатавання. Інгрэдыенты: Фарш свіны — 500 гр (можна і 1 кг, у залежнасці ад патрэбнай колькасці порцый), цыбуліна — 1 шт, соль, перац — на смак. Для начынкі: яйкі — 2 шт, цвёрды сыр — 50-70 гр, смятана ці маянэз — 2 ст. лыжкі, палова памідора, брокалі — 5-6 суквеццяў. Прыгатаванне: Да фаршу дадаць пацёртую на тарцы цыбуліну, соль, перац. З катлетнай масы зрабіць лодачкі і выкласці на форму для запякання. Унутр дадаць парэзаную на кавалачкі брокалі, наверх — узбітыя яйкі, цёрты сыр і парэзаны памідор. Маянэз або смятану па жаданні дадаць у начынку ці непасрэдна выкласці зверху. Запякаць у духоўцы 40-45 мінут пад фольгай да гато

Рэцэпты на Біс: пірожныя з пячэння

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад пяцікласніка Слабадской СШ Івана Сінько. —Рэцэпт падказала мама. Яна па спецыяльнасці кандытар. Магчыма, і я асвою гэтую прафесію. Інгрэдыенты: Тварог — 400 гр, цукар — 5-6 лыжак (у залежнасці ад тварагу), какава — 2 лыжкі, малако — 1/2 шклянкі, сухое пячэнне (лепш «Марыя» або «Кракет»), ванілін. Для глазуры: малако — 2/3 шклянкі, какава — 3-4 лыжкі, мука — 1 лыжка, цукар — на смак. сметанковае масла — 40-50 гр. Прыгатаванне: Тварог змяшаць з цукрам, ванілінам. У палову “цеста” дадаць какаву. 1/3 частку пячэння абмакнуць у салодкае малако і выкласці на талерку. Зверху пакласці тварог, затым слой змочанага ў малацэ пячэння, потым тварог з какавай і зноў пячэнне. Для глазуры змяшаць неабходныя інгрэдыенты. На слабым агні праварыць, пакуль не загусцее мука.
Рэцэпты на Біс: мясныя аладкі з грыбамі

Рэцэпты на Біс: мясныя аладкі з грыбамі

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад вядучага спецыяліста па ідэалагічнай рабоце ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Марыны Гамолка. Гэтая страва быццам бы і мясная, а быццам і грыбная. Атрымліваецца вельмі смачна. Інгрэдыенты: курынае філе — 250 гр, свіны фарш — 250 гр, абсмажаныя з цыбуляй грыбы — 400-500 гр, морква — 1 шт., яйка — 1 шт., крухмал — 2-3 ст. лыжкі, маянэз — 4-5 сталовых лыжак, кетчуп — палова чайнай лыжкі, соль і спецыі на смак. Прыгатаванне: Курынае філе нарэзаць кубікамі. Дадаць фарш, абсмажаныя грыбы, пацёртую моркву, крухмал, соль і спецыі, маянэз, кетчуп, убіць яйка і ўсё перамяшаць. Выпякаць на патэльні, як тоўстыя аладкі. Смачна есці!
Рэцэпты на Біс: гарбузовая каша

Рэцэпты на Біс: гарбузовая каша

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад нашай падпісчыцы Ганны Сяргееўны Магільнай. Гэтую кашу вельмі любяць мае ўнукі. Яна простая ў прыгатаванні і вельмі карысная. Інгрэдыенты: малако – 0,5 л, гарбуз – 400 гр, проса – палова шклянкі (стакана), сметанковае масла (на смак), цукар, соль (на смак). Прыгатаванне: Закіпяціць малако, усыпаць нарэзаны кубікамі гарбуз і паварыць 5 мінут. Дадаць двойчы ашпаранае кіпенем проса. Падсаладзіць, пасаліць, пакласці кавалачак сметанковага масла (усё на свой смак) і варыць на маленькім агні 20 мінут. Пасля кашу паставіць у разагрэтую да 100 градусаў духавую шафу яшчэ на 20 мінут. Смачна есці! Паважаныя чытачы! Калі ў вас ёсць рэцэпты прыгатавання арыгінальных і карысных для здароўя страў, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары 9-15-02.
Рэцэпты на Біс: паста з брокалі, вяндлінай і сырам

Рэцэпты на Біс: паста з брокалі, вяндлінай і сырам

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад загадчыка аддзялення «Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці» Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Марыны Карунас. Гэты няхітры рэцэпт дапамагае накарміць сына такім карысным прадуктам, як брокалі. Інгрэдыенты: сухая паста — 250 гр, брокалі — 300 гр, вяндліна — 200 гр, цвёрды сыр — 150 гр, сухія міжземнаморскія травы — 1 чайная лыжка (на смак), сметанковае масла — 40 гр, алей — 1 чайная лыжка, соль на смак. Прыгатаванне: Адварыць у салёнай вадзе капусту, каб яна стала мяккай. Звычайна гэта займае 5-7 мінут. На сярэднім агні абсмажыць нарэзаную палоскамі вяндліну з травамі. Праз пяць мінут дадаць на патэльню брокалі. У гэты ж час адварыць пасту. У гатовую пасту трэба дадаць цёрты сыр і соус з вяндліны з капустай. Усё хутка змяшаць,
Рэцэпты на Біс: карп, запечаны з соевым соусам

Рэцэпты на Біс: карп, запечаны з соевым соусам

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад бухгалтара аддзела адукацыі, спорту і турызму Алены Бязкроўнай. Увесь сакрэт гэтай смачнай, але простай стравы ў тым, што рачная рыба ў спалучэнні з соевым соусам становіцца больш далікатнай і сакавітай. Інгрэдыенты: карп сярэдняга памеру, соевы соус – 50 мл, прыправа для рыбы (без солі!), алей, кунжут. Прыгатаванне: Рыбу пачысціць, з кожнага боку вострым нажом зрабіць уздоўж надрэзы (неглыбокія), нацерці прыправай, з усіх бакоў паліць соевым соусам (ён павінен пранікнуць у надрэзы). Форму змазаць алеем, выкласці карпа, пасыпаць кунжутам. У разагрэтую духоўку (каля 200 градусаў) адправіць рыбу на 40-50 мін. Перад падачай упрыгожыць долькамі лімона і зелянінай. Смачна есці!