З 8 лютага адмяняецца маршрут «Пружаны-Брады» па чацвяргах (час адпраўлення з АС Пружаны ў 7.05 і 15.40 гадзін) і ўводзіцца маршрут «Пружаны-Брады да аг. Шчарчова» па суботах (час адпраўлення з АС Пружаны ў 6.30 і 15.40 гадзін).
З 7 лютага 2024 года адмяняецца маршрут «Пружаны-Шарашэва» па серадах (час адпраўлення з АС Пружаны — 6.05 гадзін) і ўводзіцца маршрут «Пружаны-Брады да аг. Шчарчова» па серадах (час адпраўлення з АС Пружаны ў 5.00 і 15.40 гадзін).
На мінулым тыдні прайшло выніковае пасяджэнне ў рамках Дня Шчарчоўскага сельсавета, каб вызначыць, чым можна дапамагчы мясцовым жыхарам, на што звярнуць увагу.
Прэзідыум узначалілі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Мікалай Пятровіч звярнуўся да прысутных з прывітальным словам і падкрэсліў, што словы, якія прагучаць на дадзеным мерапрыемстве, ніяк не павінны разыходзіцца са справай. Калі вырашылі дапамагаць — значыць, абавязкова павінны выканаць абяцанае.
Ці былі выкананы даручэнні ў Шарашэўскім сельсавеце?
Спачатку быў заслуханы даклад аб выкананні пратакола даручэнняў па выніках правядзення Дня Шарашэўскага сельскага Савета ад 15.06.2023. Выконваючая абавязкі старшыні Шарашэўскага сельвыканкама Святл
З 7 верасня па 8 кастрычніка ў Мінску прайшла адна з самых чаканых арт-падзей года — «Восеньскі салон». З 2015 года гэты праект Белгазпрамбанка нязменна радуе аматараў мастацтва і дае магчымасць маладым мастакам Беларусі данесці сваю творчасць да шырокай публікі.
Сярод 220-ці ўдзельнікаў гэтай выставы-продажу была і прадстаўніца Пружанскага раёна Лаліта Шыш.
Лаліта нарадзілася і вырасла ў гарадскім пасёлку Шарашэва. З малых гадоў ёй вельмі падабалася маляваць, таму ў другім класе паступіла ў пасялковую школу мастацтваў.
Цяпер дзяўчыне 25 гадоў, і яна прыняла ўдзел у адной з самых галоўных выстаў для маладых мастакоў, якія праходзяць на тэрыторыі нашай краіны. Прафесійнае журы адабрала найлепшыя работы з амаль 1000 заявак, прадстаўленых на ўдзел у праекце. Сярод іх былі і тры
У другую жнівеньскую суботу паклікала на свята пасёлка сваіх жыхароў, ураджэнцаў і гасцей Шарашэва. Шматгадовая традыцыя зноў дазволіла шарашэўцам сабрацца разам, не толькі павесяліцца і адпачыць, але і ацаніць набыткі за год, з моманту мінулага дня пасёлка, крышачку зазірнуць у будучыню.
А гэтай «будучыні» нямала гаманіла на пляцоўцы каля Цэнтра культуры і адпачынку, дзе ўсталявалі атракцыёны, ішоў гандаль папкорнам, салодкай ватай і марожаным. Але малыя пакуль не ведалі пра сваё высокае прызначэнне, яны проста гойсалі на надзіманых горках і батутах, падстаўлялі шчокі пад пэндзлі мастака па аквагрыме або мірна спалі ў сваіх калясках.
Прысутных віншавала выконваючая абавязкі старшыні сельвыканкама Святлана Амяльянец. Яна зазначыла, што яшчэ адзін год у жыцці шарашэўцаў прайш
У нядзелю, 6 жніўня, каля помніка ахвярам фашызму «Падаючыя крыжы» ў Белавежскай пушчы сабраліся прадстаўнікі ўлады і грамадскасці: тут на традыцыйным мітынгу «Будзем памятаць» ушанавалі памяць пушчанцаў, якія бязвінна загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Незвычайны мемарыял размешчаны ў адначасова вельмі прыгожым і жудасным месцы. З аднаго боку, пушчанская прырода тут проста заварожвае сваёй некранутасцю. А з другога — выклікае нейкае ці не містычнае пачуццё: тут жа, у гэтым месцы, на гэтай зямлі ў апошнія дні ліпеня і першыя дні жніўня 1941 года фашысцкія карнікі расстралялі каля 130 мірных жыхароў — праводзілі так званыя «зачысткі» пушчы, каб мясцовыя людзі не дапамагалі партызанам. У выніку — незваротна загубленыя жыцці жыхароў беларускіх Борак, Ківачына, Роўбіцка, Шарашэва,
Выніковае пасяджэнне ў рамках Дня Шарашэўскага сельсавета з удзелам яго актыву было праведзена на мінулым тыдні. Кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадпрыемстваў, арганізацый і службаў раёна, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў сабраліся ў цэнтры культуры і адпачынку пасёлка, каб акрэсліць праблемы, якія маюць месца ў Шарашэве і акрузе, а яшчэ заслухаць даклад старшыні Сухопальскага сельскага Савета аб выкананні пратакола даручэнняў ад 25.10.2022 года, дадзенага на папярэднім Дні сельсавета, які праводзіўся ў Сухопалі.
Прыемна ўразіла сама абстаноўка ў фае. Тут — цудоўная выстава вырабаў з дрэва сям’і Ліневіч і неймаверна прыгожыя карціны Аляксандра Мяркулава, Вольгі Семянчук і наведвальнікаў Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Вольгі Сяргейчык.
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана адзінаццаць крымінальных спраў.
Як кажуць, голад не цётка… Есці хоча кожны, а вось якім чынам здабываецца ежа — гэта ўжо другая справа.
Вось, напрыклад, грамадзянін нашага раёна вырашыў не толькі паесці, але і пакурыць на халяву. І каля магазіна «Еўраопт» у г.п. Шарашэва, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, украў пакет, у якім знаходзілася тры блокі цыгарэт, хлеб, таматы і каўбаса агульным коштам 76 рублёў. Чым прычыніў уладальніку ўкрадзенага матэрыяльны ўрон на ўказаную суму.
Цяпер галоднага злодзея можа чакаць казённае харчаванне падчас трох гадоў пазбаўлення волі.
ДТЗ адбылося 27 мая каля 15 гадзін.
24-гадовы жыхар Пружанскага раёна, не маючы права кіравання транспартным сродкам, кіраваў матацыклам «MINSK» і рухаўся па вуліцы Крашэўскага ў гарадскім пасёлку Шарашэва.
Па папярэдняй інфармацыі, на скрыжаванні з вуліцай Бараннікава ён учыніў наезд на 6-гадовага веласіпедыста, які перасякаў праезную частку справа налева па ходзе руху матацыкла.
У выніку ДТЗ непаўналетні з траўмамі шпіталізаваны. Праводзіцца праверка.
Па інфармацыі ДАІ УУС аблвыканкама
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў.
Чалавечая душа — поцемкі. Туды не заглянеш і не вызначыш, якіх прынцыпаў па жыцці прытрымліваецца чалавек.
Напрыклад, неаднаразова судзімы жыхар раёна на жыццёвым шляху кіраваўся правілам: усё чужое — маё. Гэта і прывяло да таго, што мужчына, знаходзячыся ў памяшканні прахадной прыватнага прадпрыемства ў г.п. Шарашэва, украў 13 пілавальных дыскаў і 10 фрэзерных нажоў. Чым прычыніў арганізацыі матэрыяльны ўрон на агульную суму звыш 900 рублёў.
Зламысніку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Конкурс, які праводзіцца штогод грамадскім аб‘яднаннем «Беларускі саюз жанчын», стаў для нас звыклым. Вельмі прыемна тое, што прымаюць у ім удзел і выходзяць у пераможцы нашы зямлячкі — актыўныя члены аб'яднання, якія дасягнулі поспехаў у розных сферах дзейнасці.
Ва ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання жанчын-удзельніц абласнога этапу конкурсу «Жанчына года-2022», які прайшоў у красавіку на базе Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці, таксама прыняла ўдзел пружанская дэлегацыя. І не проста прыняла. Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Гаспадыня сяла» была ўзнагароджана старшыня Ліноўскага сельвыканкама Таццяна Мікалаеўна Мардань, а дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «Не старэюць душой ветэраны» — ветэран працы Раіса Аляксандраўна Бульчук.
Ад усёй душы віншуем іх з гэтай п
Ляснічы Гарадзечненскага лясніцтва Ігар Янушка сваю прафесію выбраў яшчэ за школьнай партай.
Задоўга да выпускных іспытаў ён ведаў, куды будзе паступаць, і мэтанакіравана рыхтаваўся да гэтага. У 1991 годзе завочна паступіў у Беларускі тэхналагічны інстытут імя Кірава (цяпер Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт) на спецыяльнасць «Лесасадова-паркавая гаспадарка». У той жа год адразу пайшоў працаваць у лясную гаспадарку. За 30 з лішнім гадоў быў лесніком, памочнікам ляснічага, працаваў у Бярозаўскім, Лыскаўскім, Ліноўскім лясніцтвах, пакуль не ўзначаліў падраздзяленне ў в. Гарадзечна. Як успамінае Ігар Васільевіч, яму пашанцавала сустрэцца з выдатнымі прафесіяналамі сваёй справы, сярод якіх ён узгадвае Уладзіміра Мікалаевіча Панасевіча і Віталія Аляксандравіча Пракаповіча. Пад
Вясна. Я вырашыў наведаць мой родны кут, вёску Ясень, дзе нарадзіўся, правёў першыя гады дарослага жыцця. Штогод прыязджаю ў старую хату, якую пабудаваў яшчэ мой дзед Павел, дзе жылі мае бацькі.І вось аўтобус адправіўся па маршруце Пружаны-Ясень. Да в. Мыльніск ён едзе па шашы, а далей – сем кіламетраў па гравійцы. Гэта так званая «вайсковая» дарога: у савецкія часы ў тутэйшым лесе размяшчаліся ваенныя часці. Вайскоўцы будавалі і гэтую дарогу, і тую, што вядзе амаль да Шарашэва (ёй карысталіся і жыхары вёсак Ясень і Хідры).У 1990-я вайскоўцы з‘ехалі ў Расію. Цяпер частка лесу – прыкладна 360 га – агароджана сеткай, тут размясціўся паляўнічы заказнік. У выніку адна дарога аказалася перакрытай, па ёй могуць рухацца толькі работнікі Шарашоўскага лясніцтва, якія працуюць у заказніку. «Вайсков
Адвеку павялося, што жанчына для моцнай паловы чалавецтва з’яўляецца крыніцай натхнення, менавіта ёй прысвячаецца вялікая колькасць твораў, асабліва вершаў, у якіх прыгожа апісваюцца два самыя шчымлівыя і нават складаныя пачуцці — любоў і каханне.
Гэтыя клапатлівыя і пяшчотныя жанчыны могуць стаць надзейным тылам для любога мужчыны. Але іх увагу і разуменне яшчэ трэба заслужыць!На здымку: начальнік МТК «Шарашова» Галіна Мятліцкая і аператары машыннага даення Ірына Паляк, Святлана Хахлова, Зоя Маразюк і Вольга Паламарчук.
Менавіта яны даюць нам, мужчынам, стымул жыць на гэтым свеце, будаваць планы і здзяйсняць дзеля нашых любімых подзвігі. Жанчыны ж заслугоўваюць таго, каб іх дабіваліся, за іх змагаліся і проста кахалі. І для таго, каб паказаць, на што мы здольныя дзеля сваіх каханы
Думаю, што многія чулі пра знакаміты «Неўскі пятачок», як умоўна пазначалі савецкі плацдарм каля Ленінграда, а вось пра падобны выключна важны плацдарм ля Варонежа ведаюць, напэўна, толькі вайсковыя гісторыкі ды жыхары расійскага рэгіёна. Гэты плацдарм атрымаў назву Чыжоўскі, а вайскоўцы, якія абаранялі яго, называлі «Далінай смерці».
Для таго, каб пераправіцца на другі бераг аднайменнай з горадам ракі і замацавацца на плацдарме, летам 1942 года савецкія воіны стварылі падводную пераправу з бітай цэглы і бетонных блокаў. Менавіта па гэтай пераправе ўначы на другі бераг перайшлі танкі і пяхота і захапілі правабярэжную частку горада. Плацдарм з жорсткімі баямі ўтрымлівалі 204 дні, менавіта з яго быў нанесены адзін з асноўных удараў пры вызваленні г