«Учитель года» работает в Новосёлках
Раённы конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года РБ” выявіў пераможцаў. Па выніках фінальнага этапу “Настаўнікам года” ў нашым раёне абвешчана педагог Навасёлкаўскага ВВК дзіцячы сад САШ Іна Сямёнаўна Горбат.
Аднак спачатку ўсе пяць фіналістак: І.С.Горбат (Навасёлкаўскі ВВК), С.П.Пракаповіч (СШ №4), Л.І.Гвай (СШ №3), С.М.Панасевіч (СШ №5), А.В.Гулевіч (СШ №1) праводзілі ўрокі ў класах СШ №5. Як расказала арганізатар конкурсу Н.С.Саскевіч, усе ўрокі ў незнаёмай сітуацыі прайшлі ў дружалюбнай абстаноўцы і спадабаліся як настаўнікам, так і дзецям. Па колькасці набраных балаў лідэрства ўзяла І.С.Горбат.
Па-сапраўднаму відовішчным і масавым атрымаўся заключны этап конкурсу, які прайшоў у СШ №1 у мінулую суботу. Членам журы, у якое ўваходзілі намеснік начальнік






