Воскресенье, 16 августа 2026

Профессия

Лучший продавец области работает в магазине «Полевой»

Новости, Профессия
Чатыры гады назад работнікі магазіна «Палявы» занялі першае месца на абласным конкурсе «Лепшы па прафесіі», які штогод праводзіцца сярод прадаўцоў спажывецкай кааперацыі Брэстчыны. Некалькі гадоў паўтарыць гэтае дасягненне не ўдавалася, хаця пружанскія кандыдаты і траплялі ў прызавую тройку. Але нядаўна на аналагічным конкурсе (ён праводзіўся два тыдні таму) зноў названа лепшай па прафесіі сярод прадаўцоў харчовых тавараў прадавец магазіна «Палявы» Вольга Насытка (на здымку). За што і атрымала  адпаведны дыплом. Ален Сідарэнка.

Степан Адамчук встретил 80-летие за рычагами экскаватора

Актуально, Профессия
Сцяпан Міхайлавіч Адамчук ¬— чалавек-легенда. У свае восемдзесят гадоў ён працягвае працаваць машыністам экскаватара ў ДУВП «Пружанскае ПМС» на старэнькім экскаватары-драглайне ЭО-4112. Пра гісторыю асушэння балот на Пружаншчыне дакладней за ўсіх можа расказаць менавіта Сцяпан Міхайлавіч. З непасрэдным удзелам меліяратара на месцы былых непраходных балот пракладзены прамыя стужкі каналаў. Экскаватаршчык і цяпер памятае ўсё да драбніц. Хутка споўніцца паўстагоддзя, як Адамчук каўшом экскаватара пачаў адлік кіламетражу сваіх каналаў у нашым раёне. А да гэтага ж была яшчэ праца на меліярацыйных аб’ектах Кобрынскага і Брэсцкага раёнаў. Агульны стаж работы Сцяпана Міхайлавіча налічвае 55 гадоў. Колькі за гэты час пракладзена каналаў, ён спецыяльна не падлічваў. «Глубанец», «Дзікі Нікар»,

Самая авторитетная швея Пружан отметила 80-летие

Профессия
Гарантую, што значная частка пружанскіх жанчын носяць ці насілі сукенкі і спаднічкі, пашытыя Марыяй Муха. У свой час, працуючы ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання, Марыя Іванаўна і мне пашыла прыгожую блакітную сукенку з палярынкай, у якой я фарсіла на святы некалькі гадоў. Дык вось, 20 ліпеня гэтая жанчына адзначыла свой              80-гадовы юбілей. Не ўсе ведаюць, што былі ў жыцці Марыі Іванаўны не толькі складачкі ды палярынкі. У 1939-ым годзе арыштавалі і выслалі ў Комі яе бацьку. Потым пачалася вайна, якая і вялікую сям’ю Самасюкоў з вёскі Бакуны (Вялікасельскія) не прамінула пазначыць сваёй чорнай меткай. Старэйшы брат Марыі Анатоль навечна застаўся ляжаць на полі бою пад Кёнігсбергам. Міхаіл вярнуўся з фронту інвалідам. Генадзю, 1934 года нара-джэння, не давялося ваяваць

Игрок НХЛ Сергей Костицын провел мастер-класс в пружанском Ледовом дворце

Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Спорт
Усім аматарам хакея добра вядомы імёны славутых беларускіх хакеістаў, якія гуляюць за акіянам у НХЛ: Руслан Салей, Міхаіл Грабоўскі, браты Андрэй і Сяргей Касціцыны. У мінулую суботу Сяргей Касціцын наведаў Пружаны, а ў Лядовым палацы правёў сумесную трэніроўку з юнымі хакеістамі ўсіх рэгіёнаў рэспублікі. Сяргей ахвотна згадзіўся адказаць на пытанні нашага карэспандэнта. — Сяргей, якая мэта Вашага прыезду ў Пружаны? — У пружанскім Лядовым палацы мы праводзім так званы майстар-клас для лепшых выхаванцаў спартыўных хакейных школ Беларусі. Такое мерапрыемства праходзіць у нашай краіне ўпершыню. Дарэчы, у ЗША і Канадзе гэта ўжо стала традыцыяй і носіць назву training camp (трэніровачны лагер). У Пружаны прыехалі юныя хакеісты з Мінска, Гродна, Жлобіна, Новаполацка, Гомеля. — Цікава, як пачы

Самый культурный сантехник живёт в Пружанах

Актуально, Профессия
Колькі нерваў губляем мы з-за непрацуючага ў прыбіральні зліўнога бачка, працякаючага на кухні крана, прарванай каналізацыі ў падвале... Жыхар Пружан Мікалай Панкратаў можа даць фору любому сантэхніку. Чалавек ужо 15 гадоў на заслужаным адпачынку, а да яго, як да лепшага спецыяліста раёна, па-ранейшаму звяртаюцца па параду домаўладальнікі, якім трэба зрабіць ацяпленне, пракласці каналізацыйную сістэму, водаправод... — У палове гарадскіх дамоў і кватэр ёсць праца маіх рук,— канстатуе Мікалай Рыгоравіч. ЛЮБОЎ да гэтай нялёгкай і карпатлівай справы з’явілася ў яго не адразу. Пасля школы Мікалай хацеў вучыцца ў заводскім рамесным вучылішчы на электраслесара. Адгаварыў хлопца дырэктар, які прымаў дакументы: маўляў, у электрыка павінны быць дужыя і вялікія рукі. А ты маленькі, лёгка пралезеш

Научит красить пасхальные яйца народный мастер Республики Беларусь Мария Кулецкая

Культура, Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Адно з самых светлых і радасных святаў – Вялікдзень пачнецца заўтра з урачыстага царкоўнага перазвону. У паветры будзе стаяць прывабны пах ванілі ад духмянай «паскі» і прыгажуноў-кулічоў, а на сталах усімі фарбамі вясёлкі пачнуць пералівацца фарбаваныя яйкі. А сёння наведвальнікі клуба роспісу па шкле, які працуе пры гарадскім Палацы культуры, займаюцца роспісам атрыбутаў гэтага хрысціянскага свята – велікодных  яек. Пад кіраўніцтвам народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Мікалаеўны Кулецкай дзеці выводзяць на іх разнастайныя ўзоры, малююць вясновыя дрэвы і птушак — усё, што сімвалізуе абнаўленне жыцця. Такія яйкі адрозніваюцца сваёй непаўторнасцю і прыгажосцю. І, бясспрэчна, кожны, хто атрымае іх, прыме падарунак з асаблівай радасцю: “Хрыстос уваскрос!” Галіна Каляда.

Подводник Виктор Лихтарович проплывал через Бермудский треугольник

Актуально, Профессия
У савецкі час тэрміновая служба ў арміі не была абмежавана такімі цеснымі, як цяпер, тэрытарыяльнымі межамі. Многія беларускія хлопцы служылі на сопках Далёкага Усходу, у казахстанскіх стэпах, на мангольскай граніцы. І цяпер з задавальненнем расказваюць пра гэта сваім дзецям і ўнукам. Жыхар Пружан Віктар Ліхтаровіч выконваў свой воінскі абавязак на Паўночным флоце, у якасці падводніка. Хто мог падумаць, што юнак з Жагалоў, дзе адзінай воднай прасторай з’яўлялася невялікая сажалка на ўскрайку вёскі, будзе баразніць акіян? У вучэбным цэнтры горада маракоў Кранштадце Віктар атрымаў спецыяльнасць дазіметрыста. Гэта адбылося ў 1967 годзе. Што такое «атамныя рэактары» і «вымераць дозу» юнак упершыню пачуў менавіта тут, у вучэбцы. Такія звышсакрэтныя ваенныя аб’екты, як атамныя падводныя лодкі,

Водоканал: чистая работа – чистая вода

Актуально, Профессия
Што сабой уяўляе гаспадарка “Водаканала”, мяркуйце самі: на балансе філіяла 73 артсвідравіны, звыш 214 кіламетраў водаправодных і 126 кіламетраў каналізацыйных сетак, 40 каналізацыйных помпавых станцый і 22 ачышчальныя збудаванні... Штодня карыстаючыся чыстай пітной вадой, ці задумваемся мы, хто нас ёю забяспечвае? А між тым работнікі філіяла працягваюць выконваць сваю работу – весці ваду да адміністрацыйных і жылых дамоў. У рамках дзяржаўнай праграмы па абнаўленні і развіцці сяла пабудавана новая артсвідравіна і пракладзены водаправодныя сеткі ў в.Лыскава на агульную суму каля 423 мільёнаў рублёў. У жылых дамах гараджан і вяскоўцаў заменены старыя ўнутраныя водаправодныя і каналізацыйныя сеткі агульнай працягласцю звыш 860 метраў на новыя. І гэта толькі частка работы, якую выканалі раб

Красота города в руках 10 женщин

Актуально, Профессия
Вясна... Хутка зазелянеюць гарадскія газоны, яркімі фарбамі палоняць першыя вясновыя кветкі. Пра гэта ведаюць усе прахожыя, хто замілоўваецца прыгажосцю першацветаў. Але ці задумваюцца, хто стварае людзям гэты добры настрой? Хараством, напрыклад, віёлы, пятуніі, сальвініі, бягоніі, агяратуму, жыхары і госці горада могуць любавацца прама на вуліцах горада. Кветкавая прадукцыя ўчастка зелянгаса карыстаецца попытам сярод арганізацый і ўстаноў горада. Яна выкарыстоўваецца для добраўпарадкавання іх прылягаючых тэрыторый, а таксама прыватных сядзіб гараджан. Напрыклад, за год работніцы ўчастка вырошчваюць каля 120 тысяч штук расады кветак. Дарэчы, букеты, насенне і расаду кветкавых і агародных культур можна купіць не толькі ў цяпліцы, але і ў гандлёвым павільёне “Камунальніка” па вуліцы

Лесничая Михалинского лесничества Людмила Макаревич покорила австрийские Альпы

Актуально, Профессия, Спорт, Экология
ЛЯСНІЧАЯ Міхалінскага лясніцтва Людміла Макарэвіч неаднойчы ўдзельнічала ў рознага рангу лыжных спаборніцтвах. І прывозіла з іх нямала ўзнагарод, чым уславіла родны лясгас далёка за межамі раёна. Таму сёлета тут ніхто не здзівіўся, калі жанчына атрымала запрашэнне на 42-ія еўрапейскія лясныя лыжныя гонкі ў Аўстрыю. Па вяртанні яна ахвотна падзялілася сваімі ўражаннямі з карэспандэнтамі «Раённых будняў». — Людміла Андрэеўна, кажуць, што першыя ўражанні найбольш яркія. Чым вас сустрэла Аўстрыя, як толькі перасяклі граніцу? — Гарамі, пакрытымі снегам, і снегападам. Я глядзела ў акно аўтобуса і думала, што недзе сярод гэтых вяршынь знаходзіцца траса, якую трэба будзе абавязкова пакарыць. — Вы прадстаўлялі беларускую дэлегацыю? — Усяго ў складзе беларускай каманды было 22 чалавекі. Я адна ў

Какой климат у метеоролога дома?

Актуально, Профессия
У шэрагу карысных грамадству навук асаблівае месца займае метэаралогія — навука пра атмасферу Зямлі, фізічныя працэсы і з’явы, якія ў ёй адбываюцца і ствараюць надвор’е і клімат. А ці ведаеце вы, што самастойнай навукай метэаралогія стала ажно ў 18 стагоддзі? У яе важнасці яшчэ ў дзяцінстве пераканалася Марыя Мікалаеўна Несцяровіч. І абрала прафесію метэаролага на ўсё жыццё. — Кажуць, што часта выбар шляху залежыць ад збегу жыццёвых абставін,— успамінае Марыя Мікалаеўна той момант, калі рашылася на будучую прафесію.— Для мяне ж тым штуршком стаў прыклад родных людзей: і маці, і цётка былі метэаролагамі. Таму практычна ўсё дзяцінства я правяла на гэтай станцыі. — І дзе ж набывалі такую рэдкую спецыяльнасць? — Па спецыяльнасці «тэхнік-аграметэаролаг» я навучалася ў Пружанскім саўгас