Маладосць у працы
Што робіць чалавека высакародным? Шчырасць у адносінах да людзей, калі нават у думках не можаш дапусціць падману і абыякавасці. Калі гатовы заўсёды аказаць дапамогу і словам, і справай. А яшчэ не лішнім будзе клопат аб усім жывым на зямлі, калі адчуваеш боль зламанай галінкі і сарванай кветачкі. Аспектаў можна пералічыць вялікую колькасць, але ні ў якім разе не трэба забываць пра працу, якой жыве чалавек. Адданая, сумленная, шчырая і толькі на карысць сабе і Радзіме.
І прывучацца да яе патрэбна з маленства. Дапамагаць матулі з бацькам, потым прымаць удзел у грамадскім жыцці, быць актыўным удзельнікам розных акцый. Карысным будзе паспрабаваць свае сілы і ў сельскай гаспадарцы, каб адчуць еднасць з роднай зямлёй і вясковымі працаўнікамі. Гэтую магчымасць штогод дае студатрадаўскі рух














