Праект «Бацькаўшчына»: пружанскі касцёл імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Хутка сваё 140-годдзе адзначыць пружанскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта адзіны каталіцкі храм у нашым райцэнтры, калі не лічыць капліцу на могілках, пры гэтым з даволі таямнічай гісторыяй.
[sciba leftsrc="http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/04/20220404_IMG_1453_0135-1.jpg" leftlabel="" rightsrc="http://www.budni.by/wp-content/uploads/2011/12/31.jpg" rightlabel="" mode="horizontal" width=""]
Нагадаем, што старажытны касцёл, асвечаны ў гонар Сігізмунда і Вацлава (сёлета адзначаецца роўна 500 гадоў з часу яго будаўніцтва), размяшчаўся прыкладна на месцы цяперашняга ўнівермага. У XIX стагоддзі паўстала пытанне будаўніцтва новага храма. Яно і пачалося побач са старым касцёлам. Але пасля падаўлення паўстання 1863 года незавершаны будынак быў у каталікоў ада
