Воскресенье, 19 апреля 2026

Праект «Бацькаўшчына»

Фотакарэспандэнту «раёнкі» ўдалося «адрэстаўраваць» стары здымак парка і палацыка

Актуально, Год гістарычнай памяці, Год малой Радзімы, Музеи Пружанщины, Наша з табой Беларусь, Праект «Бацькаўшчына», Фотофакт
Мы мяркуем, что гадавы разрыў паміж гэтымі двума фотаздымкамі не менш за 50-60 гадоў. [sciba leftsrc="http://www.budni.by/wp-content/uploads/2024/11/IMG_9672.jpg" leftlabel="" rightsrc="http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/08/КП-000946.jpg" rightlabel="" mode="horizontal" width=""] Хутчэй за ўсё, старэйшае фота зроблена ў той час, калі ў палацыку знаходзіўся дзіцячы садок (альтанка на заднім плане). А яшчэ вядома, што часта ў парку фатаграфаваліся вучні школы-інтэрната (цяпер гэта СШ № 4), бо ў тыя часы там дзейнічаў факультатыў фатаграфіі. Яго наведвальнікі нярэдка дасылалі свае творы ў газету. Усё роўна прыемна, нягледзячы на тэхнічны прагрэс і новыя магчымасці друку, што нашы культурныя каштоўнасці захоўваюцца. Алег Сідарэнка Фота Кацярыны Масік
Праект «Бацькаўшчына». Першая праваслаўная царква ў Пружанах

Праект «Бацькаўшчына». Першая праваслаўная царква ў Пружанах

Год гістарычнай памяці, Год малой Радзімы, Год мира и созидания, Праект «Бацькаўшчына», Тварам да веры
Год 1473. Чым увайшоў ён у гісторыю? У гэтым годзе пачалося будаўніцтва вядомай усяму свету Сіксцінскай капэлы ў Ватыкане. Менавіта тут праходзяць канклавы — выбары папы рымскага. 21-гадовы Леанарда да Вінчы скончыў навучанне і атрымаў кваліфікацыю майстра-мастака. Нарадзіўся сусветна вядомы польскі вучоны і астраном Мікалай Капернік… Царква Нараджэння Хрыстова на плане Пружан 1803 года (пазначана стрэлкай). Насупраць — касцёл Сігізмунда і Вацлава. І ў тым жа годзе сярод дабучынскіх лясоў, ва ўладаннях князя Івана Кобрынскага, куды той прыязджаў на паляванні і дзе ўжо на вытоках Мухаўца быў пабудаваны княскі двор, узвялі праваслаўную царкву і асвяцілі яе ў гонар Нараджэння Хрыстова. Такім чынам Іван Сямёнавіч з жонкай Феадорай імкнуліся ўвекавечыць свае імёны. Неўзабаве бяздзетны кн
Праект «Бацькаўшчына». Ружаны, ратуша, Магдэбургскае права…

Праект «Бацькаўшчына». Ружаны, ратуша, Магдэбургскае права…

Год гістарычнай памяці, Год малой Радзімы, Новости, Праект «Бацькаўшчына»
Дыялогавая пляцоўка «Магдэбургскае права Ружан», прысвечаная 385-й гадавіне падпісання дакумента аб дараванні прывілея гораду, прайшла ў сценах Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў. Сустрэча была арганізавана сумесна з членамі краязнаўчых клубаў «Скарбы» і «Патрыёт», якія дзейнічаюць пры Ружанскім шматпрофільным цэнтры, і іх кіраўніком Ларысай Давідзенка. Да слова, арганізаваная дыялогавая пляцоўка — гэта далёка не адзінае мерапрыемства, праведзенае для ружанскіх школьнікаў. Цікавымі падзеямі для іх сталі семінар «Слуцкія паясы» і віртуальны відэаваяж да Сусветнага дня турызму «Знаёмцеся, наша Беларусь!». Восеньскі сезон для гасцей музея быў адзначаны святкаваннем юбілею беларускага песняра — Янкі Купалы. У памяць аб ім прайшоў паказ фільма «Купала». На дадзены момант
Чорнаглянцаваная кераміка – каштоўная адметнасць Пружаншчыны

Чорнаглянцаваная кераміка – каштоўная адметнасць Пружаншчыны

Актуально, Гісторыя з фатаграфіяй, Год гістарычнай памяці, Праект «Бацькаўшчына», Пушчанскі куфэрак
Адной з адметнасцей пружанскай зямлі побач з архітэктурнымі выбітнасцямі, якія прыцягваюць турыстаў, намоленымі старажытнымі храмамі, у кожнага з якіх свая гісторыя, прыроднай жамчужынай Белавежскай пушчай з‘яўляецца чорнаглянцаваная кераміка. Пружанская кераміка на гарадскім рынку. Фота 1941 года Каля шасці стагоддзяў прайшло з таго часу, як каралева Бона прывезла майстроў-керамістаў са сваёй радзімы – Італіі (ва ўсялякім разе, так сцвярджаюць паданні). Яны далі пачатак промыслу,  які развіваўся, сталеў, набываў уласныя толькі нашаму рэгіёну рысы. З пакалення ў пакаленне перадавалі мясцовыя майстры вопыт і традыцыі сваім нашчадкам. Напачатку 20-га стагоддзя толькі ў Пружанах працавалі каля 250 ганчароў. Выпускалі посуд у розных тэхніках, але найбольш удаваўся задымлены, чорнаг
Праект «Бацькаўшчына». Прачысценская царква ў Шарашэве

Праект «Бацькаўшчына». Прачысценская царква ў Шарашэве

Год гістарычнай памяці, Новости, Праект «Бацькаўшчына», Пушчанскі куфэрак, Тварам да веры
Давайце паспрабуем уявіць тыя часы, калі ўнушальная Свята-Мікалаеўская царква ў г.п. Шарашэва была толькі прыпісной да мясцовага прыходскага Прачысценскага храма. А так сапраўды было. Пабудаваная ў 1873 годзе каменная «мураўёўка» (сёлетняй вясной шырока адзначалася 150-годдзе яе закладкі), дапамагла разгрузіць маленькую драўляную цэркаўку. Напрыканцы XIX стагоддзя было тут больш за 6000 прыхаджан — жыхароў Шарашэва і двух дзясяткаў навакольных вёсак. Праіснавала Прачысценская царква роўна 200 гадоў — у 1760-м была пабудавана, у 1960-м зачынена. Як памяць пра яе засталася званіца, узведзеная ў 1799 годзе. Зараз здалёк едуць экскурсанты, каб паглядзець на помнік драўлянага дойлідства, дакрануцца да шурпатых драўляных сцен. Гэтыя сцены памятаюць і нашэсце напалеонаўскіх войскаў, і бра
Праект «Бацькаўшчына». Пазнаёміцца з беларускай хатай і яе «начыннем» можна ў Палацыку

Праект «Бацькаўшчына». Пазнаёміцца з беларускай хатай і яе «начыннем» можна ў Палацыку

Год гістарычнай памяці, Год малой Радзімы, Культура, Музеи Пружанщины, Новости, Праект «Бацькаўшчына»
Беларускія хаты будаваліся з дрэва і ўцяпляліся мохам, дах накрывалі саломай, чаротам ці дранкай. Ганак у хаце быў высокі, а дзверы — нізкія. Каб цяпло не выходзіла дарма, дзверы рабілі аднастворкавыя і на жалезных завесах. Да канца ХІХ ст. падлога была земляная або глінабітная. А вось што можна было ўбачыць унутры: стол, услон, тапчан, скрыні для захоўвання адзення, калыску, лавы. Кожная рэч мела сваё месца, вызначанае векавымі традыцыямі. Калыску, у якой спала дзіця, звычайна падвешвалі на вяроўцы да столі. Плялі люльку з лазовых дубцоў або рабілі з дошак. Звычайна ў хаце былі дзве стацыянарныя, нерухомыя лавы ўздоўж сцен, якія сыходзіліся ў чырвоным куце. Там часта стаяла дзежка з рошчынай. Для захоўвання посуду выкарыстоўвалі прымацаваныя да сцяны дошкі з бакавой сценкай.
Праект «Бацькаўшчына». Вялікая калекцыя фотадакументаў захоўваецца ў «Пружанскім палацыку»

Праект «Бацькаўшчына». Вялікая калекцыя фотадакументаў захоўваецца ў «Пружанскім палацыку»

Год гістарычнай памяці, Год малой Радзімы, Культура, Музеи Пружанщины, Новости, Праект «Бацькаўшчына»
У фондах музея-сядзібы «Пружанскі палацык» захоўваецца асабістая калекцыя фотадакументаў, якая складаецца амаль з тысячы экспанатаў: 600 прадметаў асноўнага фонду і 326 — навукова-дапаможнага. Фотаздымкі ў музейнай дзейнасці, даследчай і пошукавай працы проста неацэнныя. Гэта візуальны дакумент, маючы які на руках, доказная база той ці іншай падзеі вырашаецца імгненна. А яшчэ на фотаздымках можна проста захаваць прыгожыя месцы, любімыя твары, моманты, якія ніколі больш не паўторацца. Дзякуючы ім, вярнуцца ў мінулае, успомніць цудоўныя імгненні жыцця. Да таго ж, для кагосьці фотаздымак — гэта не проста захапленне, а яшчэ прафесія і нават мастацтва. Дарэчы, 19 жніўня адзначаўся Міжнародны дзень фотаздымка. Захоўвайце старыя фатаграфіі і рабіце новыя! Марына Каўтунюк, гал
Праект «Бацькаўшчына»: да 210-годдзя Юзафа Ігнацы Крашэўскага

Праект «Бацькаўшчына»: да 210-годдзя Юзафа Ігнацы Крашэўскага

Год малой Радзімы, Культура, Музеи Пружанщины, Праект «Бацькаўшчына»
Сярод шматлікіх калекцый у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» захоўваецца калекцыя, прысвечаная пісьменніку, мастаку, навукоўцу, музыканту Юзафу Ігнацы Крашэўскаму, дзяцінства якога прайшло ў вёсцы Доўгае на Пружаншчыне. 28 ліпеня споўнілася 210 гадоў з дня нараджэння знакамітасці. З гэтай нагоды брэсцкія мастакі Сяргей Казак і Ігар Раманчук падарылі палацыку два партрэты Крашэўскага. Партрэты Ю.І. Крашэўскага аўтарства Сяргея Казака і Ігара Раманчука. Юзаф Ігнацы Крашэўскі быў неверагодна плённым пісьменнікам. Ён стварыў больш за 220 раманаў, каля 150 апавяданняў, навел і замалёвак. І гэта далёка не ўся яго літаратурная спадчына. З-пад яго пяра выйшлі драматургічныя творы, кнігі з апавяданнямі пра падарожжы і ўспаміны, тамы публіцыстыкі на грамадска-палітычныя тэмы, больш за 20 т
Сёння спаўняецца 15 гадоў з моманту адкрыцця Лядовага палаца ў Пружанах

Сёння спаўняецца 15 гадоў з моманту адкрыцця Лядовага палаца ў Пружанах

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Праект «Бацькаўшчына», Президент, Спорт
Сёння спаўняецца роўна 15 гадоў з таго дня, як у Пружанах быў адкрыты Лядовы палац. І гэта таксама ўжо наша гісторыя. Сімвалічную чырвоную стужку 27 ліпеня 2007 года перарэзаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сапраўды, падрастае пакаленне, якое ў сілу свайго ўзросту не можа памятаць зараснікі акацый і бур‘ян, што адносна не так даўно «красаваліся» на гарадской ускраіне. Дзецям здаецца, што шыкоўныя спартыўныя збудаванні тут знаходзіліся заўсёды. Што ж, «заўсёды» — вельмі добрае слова, слова з позіркам у будучыя пакаленні. І Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня 2007 года, перадаючы ўручаны яму будаўнікамі сімвалічны ключ ад новага спартыўнага збудавання маладому пакаленню, сказаў: «Гэта не мне, а вось ім»… У рэдакцыйным архіве ўдалося знайсці фотаздымак так званага «н
Праект «Бацькаўшчына»: Дом афіцэраў, ён жа — клуб «Космас»

Праект «Бацькаўшчына»: Дом афіцэраў, ён жа — клуб «Космас»

Гісторыя з фатаграфіяй, Год гістарычнай памяці, Новости, Праект «Бацькаўшчына»
Вуліца Рыгора Шырмы (яна ж Камуністычная, яна ж Дамброўскага, яна ж Аляксандраўская) сучасны выгляд набывала ўжо пасля вайны: у 1944-м гэтая частка Пружан поўнасцю згарэла. [sciba leftsrc="http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/07/20211112_IMG_4522_0055-2.jpg" leftlabel="" rightsrc="http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/07/20211112_IMG_4522_0055.jpg" rightlabel="" mode="horizontal" width=""] У першай палове 50-х пачалося будаўніцтва двухпавярховак насупраць саборнай царквы. Школу №2 — цяперашнюю гімназію — пабудавалі ў 1962-м, некалькімі гадамі пазней адзін за адным з‘явіліся кінатэатр «Спадарожнік», жылыя шматпавярхоўкі, Дом Саветаў і гасцініца… А вось гэты будынак, дзе сёння размяшчаюцца спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву і дзіцячая біблія
Праект «Бацькаўшчына»: па слядах аперацыі «Баграціён» прайшла экскурсія, арганізаваная раённым аб’яднаннем прафсаюзаў

Праект «Бацькаўшчына»: па слядах аперацыі «Баграціён» прайшла экскурсія, арганізаваная раённым аб’яднаннем прафсаюзаў

Великая Победа, Год гістарычнай памяці, Новости, Праект «Бацькаўшчына»
23 чэрвеня 1944 года ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны пачалася буйнамаштабная наступальная аперацыя «Баграціён». Яна лічыцца самым вялікім ваенным наступленнем за ўсю гісторыю чалавецтва. У ходзе гэтай аперацыі была вызвалена тэрыторыя Беларусі (у тым ліку і наша Пружаншчына), а таксама частка Польшчы і Прыбалтыкі. На жаль, шэраг палітыкаў зараз імкнецца пра гэта забыць. Войскамі 3-га, 2-га і правага крыла 1-га Беларускіх франтоў 3 ліпеня быў вызвалены Мінск. Менавіта гэтая слаўная дата і лягла ў аснову адліку новага ўсебеларускага часу: 25 гадоў таму Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам яна была абвешчана Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Каб непасрэдна далучыцца да падзей 78-гадовай даўніны, на свае вочы пабачыць месцы былых баёў, аддаць даніну памяці людзям, якія сваёй крывёй і
Праект «Бацькаўшчына»: Курган Славы каля Ружан

Праект «Бацькаўшчына»: Курган Славы каля Ружан

Год гістарычнай памяці, Год малой Радзімы, Культура, Новости, Праект «Бацькаўшчына», Ружанские мотивы
Памятныя мемарыяльныя комплексы, прысвечаныя падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны 1941-1945 гадоў, ёсць у кожным кутку нашай Беларусі. Шмат іх і на Ружаншчыне. За два кіламетры ад Ружан (па трасе Ружаны-Ваўкавыск) знаходзіцца асаблівы помнік — Курган Славы. Мяне заўсёды цікавіла гісторыя яго стварэння: калі ён узнік і чаму побач з ім стаіць танк? Пазней даведалася, што на подступах да Ружан у чэрвені 1941 года ішлі страшныя баі, падчас якіх савецкія воіны нанеслі значныя страты нямецка-фашысцкім захопнікам. Тут ваявалі 22-я і 25-я танкавыя дывізіі. Да 30 чэрвеня чырвонаармейцы стрымлівалі націск гітлераўцаў, знішчылі некалькі дзясяткаў варожых танкаў, аднак і самі панеслі значныя страты. Астанкі 127 савецкіх воінаў былі перапахаваны ў брацкай магіле. Пасля вайны, у

Праект «Бацькаўшчына»: Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Ружанах

Гісторыя з фатаграфіяй, Год гістарычнай памяці, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Праект «Бацькаўшчына», Ружанские мотивы
На першы погляд можа здацца, што ружанская Петрапаўлаўская царква за стагоддзе зусім не змянілася. Сапраўды, хаця адзін са старэйшых праваслаўных храмаў раёна таксама перажываў шматлікія ўзлёты і падзенні, яны не настолькі балюча паўплывалі на яго, як, напрыклад, на палац Сапегаў у тых жа Ружанах. [sciba leftsrc="http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/04/20211026_IMG_2805_0161.jpg" leftlabel="" rightsrc="http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/06/1915-6.jpg" rightlabel="" mode="horizontal" width=""] Храм (на тыя часы яшчэ ўніяцкі) будаваўся ў 1675 годзе на намоленым месцы, дзе з 1639 года стаяла царква пры манастыры базіліянскага ордэна. Пазней ён перабудоўваўся тым жа архітэктарам Сапегаў Янам Самуэлем Бекерам, што і Ружанскі палац, і прыкладна ў тыя ж часы. Побач былі
Праект «Бацькаўшчына»: Свята-Аляксандра-Неўскі сабор

Праект «Бацькаўшчына»: Свята-Аляксандра-Неўскі сабор

Гісторыя з фатаграфіяй, Год гістарычнай памяці, Культура, Новости, Праект «Бацькаўшчына»
Лагічна цяпер будзе, як звычайна кажуць экскурсаводы, “паглядзець налева”. Калі з правага боку ад Белых лавак мясцілася Прачысценская царква, пра якую мы расказалі ў мінулым выпуску “Бацькаўшчыны”, то з левага стаіць саборны храм, пабудаваны і асвечаны ў гонар святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў 1866 годзе. [sciba leftsrc="http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/05/%D0%A1%D0%BE%D0%B1%D0%BE%D1%80.jpg" leftlabel="" rightsrc="http://www.budni.by/wp-content/uploads/2022/05/Aliaxandar_Newski_Church_in_Pruzany_WWI_002.jpg" rightlabel="" mode="horizontal" width=""] Частка грошай на яго ўзвядзенне выдзялялася царскім урадам, частка была сабрана падчас дабрачынных акцый у гарадах цэнтральнай Расіі, але тым не менш будоўлю можна лічыць сапраўды народнай: кожны двор Пружа
Праект «Бацькаўшчына»: Прачысценская царква

Праект «Бацькаўшчына»: Прачысценская царква

Гісторыя з фатаграфіяй, Год гістарычнай памяці, Культура, Новости, Праект «Бацькаўшчына»
А вось і тая самая Прачысценская царква, перабудаваная з перададзенага праваслаўным вернікам у 1864 годзе незавершанага каталіцкага касцёла. Прачысценская царква, фота 1941 г. 2022 г. Фота Кацярыны МАСІК Да гэтага часу тут былі праведзены асноўныя работы, заставалася дабудаваць дзве вежы і зрабіць вонкавую і ўнутраную аддзелку. Менавіта з гэтай прычыны алтар храма размяшчаўся не зусім традыцыйна для праваслаўя — на захадзе, адпаведна ўваход быў з боку гандлёвай плошчы (цяперашняй вул. Савецкай). Атрымалася, што новы храм і саборная царква ў імя святога благавернага князя Аляксандра Неўскага, узведзеная ў 1866 годзе па другі бок гандлёвай плошчы, нібы глядзяць адзін на аднаго. Па цэнтры над уваходам зрабілі званіцу. Вялізны будынак, у якім магло размяшчацца да 1000 чалавек,