Ветеран Николай Дурейко умеет радоваться каждому дню
Можна было б сказаць, што Мікалай Дурэйка ўсё жыццё пражыў у Карасях, калі б не некалькі гадоў, якія з-за вайны яму давялося правесці ўдалечыні ад родных мясцін.
— Дзяцінства праходзіла так, як ва ўсіх маіх аднагодкаў, у сельскіх клопатах, — гаворыць Мікалай Іванавіч. — Сям’я наша лічылася серадняцкай: бацькі мелі пяць гектараў зямлі, трымалі карову, каня, свіней ды авечак. Больш даводзілася дапамагаць па гаспадарцы, чым вучыцца: на досвітку гнаў кароў, пасля на некалькі гадзін падмяняла маці — я бег на заняткі ў польскую сямігодку.
Такое мернае жыццё раптоўна змянілася, калі ў вёсцы з’явіліся немцы. Калі пачалася вайна, Мікалаю Іванавічу было ўсяго 18. Спачатку юнак працаваў на лесанарыхтоўках на радзіме, а затым у 1943-м быў высланы на такія ж работы ва Усходнюю Прусію (сучасны г





